Пятница, 19.04.2024, 20:13
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Блог

Галоўная » 2013 » Ноябрь » 21 » Перапады энэргіі
01:00
Перапады энэргіі

Серада звычайна цяжкі для мяне дзень, бо занадта вялікі разнабой курсаў мяне чакай аж з самай раніцы: ад першага да трэцяга. І таму амаль заўсёды спрацоўвае закон пераразмеркавання энэргіі. Аб чым я? Першыя курсы - занадта энэргічныя, яны гатовы рабіць што заўгодна, проста трэба цэлы ўрок утаймоўваць іх энэргію, кіраваць ёй. Адчуваеш сябе як конкурсе экстрасэнсаў. Гэта цікава, але стамляе. Старэйшыя курсы - ужо з раніцы забітыя, у іх маса праблем, іх трэба ажыўляць. І ўсё залежыць, канешне, ад таго, наколькі энергічная сама сёння Таццяна Міхайлаўна. А яна была сёння энергічная, таму старэйшыя курсы застасіся ў пралёце і атрымалі ад мяне чароўных .... Не абышлося без ахвяр (намякаю на бедную Мініну, якая была нешчасліва сёння мной пакарана). Па парадку.
Дзень пачаўся з групы П-21. У іх увогуле нестабільная аўра. А не, сёння яна была стабільная. Стабільна пасіўная. Ну яны ведаюць, я расчаравана. Я спадзявалася, што вы мяне падтрымаеце ў тонусе... А атрымалася пайшлі бедненькія з велізарным дамашнім заданнем. Хаця я думаю апошні верш Р. Барадуліна, які мы аналізавалі, павінен быў прымусіць вас думаць. Аб тым, хто мы ўвогуле. Аб тым, чаго каштуем у гэтым свеце. Калі не... завучыце яго на памяць, можа дамаможа)))
З групай Д-31 у мяне сімпатыя. Яны ведаюць. Дзяўчаты любяць ад душы пасмяяцца, за што мне неаднаразова трапляла. Спадабалася: так заўзята рабілі тэмкантроль. Не спадабалася: вершы невыразна расказвалі (а гэта ж ваш канёк). Давала занятак Паўлава Аліна. Нам усім не хапіла нагляднасці і выразнага чытання. Але Аліна ведала, чым можна "зачапіць" аднагрупніц, таму прысутнасць на занятках малявання і пальчыкавай гімнастыкі ўраўнаважыла яе адзнаку. У цэлым вашыя заняткі апошнім часам губляюць арыгінальнасць. Вы зразумелі, што пракатывае і робіце усё па шаблону (гэта я пра канспекты).
І тут пачаліся першакурснікі. З імі сёння не было праблем. Д-11 сама і не ведае, што сёння на ўроку мы зайсаліся коўчынгам (методыка такая). Сутнасць была ў тым, каб вы разумелі, для чаго і навошта вам вучыць тую ці іншую тэму (у дадзеным выпадку Часціны мовы). Малайцы, працавлі ўсе. СабЭла яшчэ паспявала займацца і асабістым жыццём))) П-11 таксама былі энэргічнымі: вывучылі біяграфію А. Мрыя самастойна і хутка па прыёму Рэйгеля (сутнасць у пошуку інфармацыі). У цэлым задаволена.
І тут Д-22.... Эх, добра, што вы ў мяне пад канец дня, а то бы ... Карацей кажучы, працуйце над сабой. Вучыцеся рабіць рэфераты. У маю эпоху рэферат можна было аформіць абыя-як, таму што мы сапраўды пісалі яго ад рукі, прасілі ўмелых сябровак прыгожа падпісаць тытульнік і нарэшце прыклйвалі ў яго розныя малюнкі. Мы гублялі на гэта вялізны час. Вы сёння можаце ўсё зрабіць за паўгадзіны, таму жорстка ацэньваю афармленне.
Прабачце сёння усіх, каго пакрыўдзіла. Бывае.

Праглядаў: 594 | Дадаў: Татьяна | Рэйтынг: 5.0/2
Усяго каметарыяў: 1
1 Tatsiana  
У нас таксама да вас сімпатыі,вельмі добрыя.Я пра Мініну Машу зараз.У нас усіх бывае час выплеска эмоцій і у яе быў на вашым уроке гэты час.Яна потым вельмі плакала і шкадавала,што дрэнна паводзіла сабе на уроке.Я за яе прашу прабачце яе!!!!

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Апытванне
Какую литературу вы предпочитаете читать?
Всего ответов: 75
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук
Каляндар
«  Ноябрь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930