Понедельник, 21.08.2017, 16:55
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Блог

Галоўная » 2014 » Февраль » 7 » Разбіты люты
00:56
Разбіты люты

 Люты – апошні зімовы месяц, і хоць гэты маленькі месяц перанасычаны святамі, але ж перажыць яго складаней за ўсё. Гэтымі  марознымі зімовымі днямі мы хаваліся ад холаду ў маім любімым "дырэктарскім” кабінеце (тут асаблівае дзякуй групе ФК-21 за разбітае акно ў маім кабінеце).   Я люблю ўсялякія камп’ютарныя "прымочкі” ў адукацыйным працэсе, таму не тольці цяплом радавалі мяне мае ўрокі  на гэтым і прошлым тыдні. Чым яшчэ радавалі і разганялі мой сум-журботу больш дакладна.

Гр. Д-11   З вамі акуналіся ў дзяцінства, высвятляючы, скончылася яно ці не. Ну і як быццам паміж справай разбіралі складаназалежныя сказы. Ваша неўтаймаванасць знікла разам з Цалкамі, таму было незвычайна спакойна. І толькі Вікторыя не змагла змірыцца з пачотным месцам любіміцы на першай парце.  Я магу вас упэўніць усіх, што ваша дзяцінства яшчэ не скончылася.

Гр. ФК-11  Група з вечным "фізкультурным” настроем "адпусціце нас хутчэй адсюль”. Але з апошнімі сіламі вы змагаліся з лянотай і праходзілі ўсе мае неспартыўныя выпрабаванні. Баранаў і Свянціцкая  - вы ў маім сэрцы ФОРЭВЭ) А Арцём Хурбатаў недзе лётае, не выратоўвае нават першая парта, хаця прычыны мне вядомыя, да і не толькі мне, а ўсяму каледжу. Можа, ад таго ваша сачыненне стылем мне кагосьці нагадвае)

П-11 З вамі мы вывучалі біяграфію Кузьмы Чорнага пад музыку. Але музыка вам мая не падабалася, асабліва Яўгену. Адзінае, што мяне асабіста занепакоіла, гэта нейкая нярвознасць у вашай групе. Можа, я памыляюся. Калі не – спыніцеся спрачацца, у халодныя месяцы сагравае пяшчота і дабрыня.

ФК-21  Адзіная мара для вас – пайсці з майго ўрока, тым больш, што ён у вас апошні, тым больш, што ў суботу. Але ў гэту суботу я была ўстойлівая і мы з вамі няблага паразмаўлялі. Пра моцных і слабых. Праўда, так і не вырашылі, хто яны такія, моцныя. Хаця думаю, што на гэтым тыдні на сваіх лыжных зборах вам гэта стала крыху больш зразумела.

П-21  Размаўлялі пра "Абеліск” В. Быкава, пра настаўнікаў і пра тое, наколькі яны павінны ўмешвацца ў жыццё дзяцей. І пра тое, як трэба вучыць.  І чаму трэба вучыць. Правільных адказаў няма, хаця ёсці і універсальная парада ад Тарасавец Марыі: у любой незразумелай сітуацыі пішы заяву.

Д-22  Не памятаю, якім чынам мы, размаўляючы пра "Абеліск”, выйшлі на гутарку пра "Бітву экстрасэнсаў”. Але цікавую фантазію вы прыдумалі. Каб я была экстрасэнсам, мне б можна было не праводзіць урок, а рукой прасканіраваць вас на прадмет чытання твора. Хутка і эканомна.

Д-12 З пачаткам семестра мы вырашылі перагледзець ваш лексікон, выкінуўшы з яго слова "піпец” . Праўда, шчаслівыя ўладальнікі такога спецыфічнага задання зніклі разам з ім (намякаю на Лашчанкову і Філіпцову). Дарэчы, вам-та хоць мая музыка спадабалася.

Д-21  Вы – мой гонар на гэтым тыдні, бо за адзін дзень я паставіла вам па тры адзнакі. Вас гэта, канешне, не радавала, а мяне –вельмі. Прабацче за Давыд-Гарадок. Наступіць абавязкова дзень, калі я выпраўлю гэтую памылку.

Усім дзякуй за добры настрой. Я рада, што за гэты кароценькі тыдзень мяне ніхто не паспеў пакрыўдзіць, што дадае мне апымізму і надзею, што мы з вамі хутка і спакойна дачакаемся вясны і будзем атрымоўваць асалоду ад цёплага вясенняга ветрыка праз мае разбітыя вокны.

Праглядаў: 134 | Дадаў: Татьяна | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каметарыяў: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Апытванне
Какую литературу вы предпочитаете читать?
Всего ответов: 62
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук
Каляндар
«  Февраль 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728