Среда, 28.06.2017, 18:40
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Матэрыялы па прадметах

Галоўная » Файлы » Беларуская мова і літаратура » Пятроўская Т. М.

Літаратура 1 курс
[ Скачать с сервера (163.8Kb) ] 30.05.2016, 17:11

 

ГЭТА НЕ ПОЎНЫ ТЭКСТ!!!! ПОЎНЫ ТЭКСТ У ФАЙЛЕ!!!!

Надзейцы, Валерыю і ўсім, каму было ці будзе 16

Ранак быў цудоўным: празрыстым, ціхім. шмат- абяцаючым. За апошні пахмурны тыдзень сёння сонца паднімалася над купаламі царквы ў блакіт- ным-блакітным, чыстым небе. I людзі былі цудоў- ныя: твары ветлівыя, ўсмешкі блукаюць.

А япгчэ Тані нешта прыемнае прыснілася-пры- мроілся. Што - не памятае. Але застаўся ад сну на- строй - узнёслы і лёгкі. Значыць, нешта прыемнае сёння здарыцца.

Ды і чаму не здарыцца прыемнаму? Сёння ве- чарам у школе дыскатэка. Увогуле, вучыцца сёння амаль некалі. 10 «А» адказны за правядзенне Дня прафілактыкі СНІДу. Цэлы тыдзень малявалі-кле- ілі плакаты, рыхтавалі матэрыялы для школьнага радыё. Яшчэ будзе брэйн-рынг па антыснідавай тэматыцы - Таня ўдзельнічае. Яна многа ўсяго ведае; бо чытае і чытае. Калі яе аднакласнікі па вечарах, адно снег паспеў сысці і прагрэлася па- ветра, блукалі па вуліцах горада да позняй ночы, то Таня сядзела дома. Сама вінаватая: паддалася ўгаворам маці, што без вышэйшай адукацыі ты не чалавек. Выбралі інстытут для паступлення, факультэт. А там - англійская мова. А з англій- скай у Тані... Вось і сядзіць па вечарах, каб пад- цягнуць саму сябе. Год адно застаўся. Але ж не будзеш толькі англійскай мовай мазгі тлуміць па пяць-шэсць гадзін. Даводзіцца і так што чытаць, калі ад англійскіх тэкстаў пачнуць плыць кругі пе- рад вачыма.

Ды і маці пільнуе Таню. Сорамна ў гэтым пры- знавацца, але жыццё Тані, 16-гадовай дзяўчыны, цалкам падпарадкавана правілам і жаданням маці. «Вывучу - тады жыві сваім розумам», - тлумачыць маці ёй самой, калі Таня пачынае прасіць хоць кры- шачку волі для сябе. «Я за цябе цяпер адказваю, і не ты шкадаваць будзеш, а я, калі што не атрымаец- ца. Не хачу, каб ты мяне некалі папракала, што не змагла цябе прымусіць вучыцца».

Цудоўны ранак! За сняданнем маці сказала, што Таня можа пайсці вечарам на дыскатэку. Уга, гэта крута! Два гады ніякіх дыскатэк - а тут: «Ідзі сабе, заўтра нядзеля». Ну, прычыны быць спагадлівай у маці ёсць. Таня адпачыць мае права: цвёрдая «9» па англійскай мове, тое ж па рускай. А потым, сама маці з бацькам ідзе сёння на юбілей да сваіх сяброў.

Нудоўна пачаўся дзень: класная, Вольга Фёдараў- на, зайшла хвілін за пяць да званка ў клас. Сустрэлі яе радаснымі прывітаннямі, а яна пачала раздаваць лісткі паперы з напісанымі пытаннямі - сёння яшчэ лекцыя ўрача, то каб пасля маглі задаваць нешта разумнае.

-    Танюша, табе.

Таня лісток узяла і пачырванела.

«У якім узросце дзяўчыне можна пачынаць жыць палавым жыццём?»

-   Вольга Фёдараўна, - загаварыла ціха і ўмольна, калі класная раздала ўсе лісткі, - мяне ж на смех уз- німуць. Я ж упэўнена, што наш Юрыс тут жа з ме- сца выгукне: «Пракаповіч, табе ўжо можна!» Змілуй- цеся, Вольга Фёдараўна!

Класная - яшчэ зусім маладая жанчына. Ёй толь- кі нядаўна споўнілася трыццаць. Прыгожая, з аба- яльнай усмешкай, стан у яе зграбны, яна вышэй ся- рэдняга росту, крышачку хударлявая. 3 ёй бывае цікава і весела, яна ведае амаль усе дзявочыя са- крэты - самі расказваюць. Гэта першы яе клас.

Вольга Фёдараўна ўзяла працягнуты лісток, пра- бегла вачыма.

-   А Божухна! - і скамячыла паперку. - Абыдземся і без гэтага пытання.

Цудоўна пачаўся дзень.

Пасля алгебры была фізкультура. I - якая ра- дасць - да дзяўчат у раздзявалку зайшла настаўніца фізкультуры Ніна Пятроўна.

-    Дзяўчаты, маліцеся! Я з гэтага дня і да дня апошняга вытрасу з вас усё, што змагу! Так, без формы на стадыёне не з’яўляцца. Хто не з’явіцца ўвогуле - прагул. Скласці кожнай мне вашы асабі- стыя графікі.

-    Ура! - выбухнулі некалькі галасоў, і запляскалі ў ладкі дзяўчаты.

-    А ў трусах можна прыходзіць?

-   Толькі ў спартыўных. Стрынгі надзявайце на дыскатэкі.

-   А калі ў мяне праблемы не па графіку? - спы- таўся нехта, прыдурваючыся, з дзяўчат.

-   Даведку ад урача мне. Вашыя крытычныя дні для вас справа сур’ёзная, і я павінна дакладна ве- даць, калі вам што можна, калі не, - без усмешкі адкаэала настаўніца. - Сачкаваць не выпадзе. Вы- ходзім строіцца.

Было чаму радавацца - папярэдняга настаўні- ка, невялікага росту мужчыну, Антона Іванавіча, Таня баялася і саромелася. Бо іншым разам у час усіх гэтых скачкоў, адцісканняў і іншых практыка- ванняў здавалася, што Антон Іванавіч не назірае, а цікуе, як коршак за куранём. Хоць спартыўны касцюм на табе, а адчуванне такое, быццам ты цалкам голая. А як яму, мужчыне, казаць пра свае дзявочыя праблемы? I які гэта разумнік прыдумаў, што ўрокі фізкультуры ў старшакласніц можа ве- сці мужчына?..

Цудоўна прайшла радыёгазета. Яе вялі Марыя (у класе яе звалі Мэры) і Віктар. Мэры няйначай бу- дзе журналісткай. Ужо колькі допісаў яе друкавала раённая газета. А Віктар - народжаны каментатар, ніколькі не камплексуе падчас сваіх выступленняў, а язык падвешаны - ніякіх тэкстаў яму не трэба. Паэт, і любіць сам чытаць свае вершы, ніколькі не саромеецца. Кажа, нельга саромецца таго, што табе Бог даў. I нельга тое ад людзей хаваць, бо табе да- дзена толькі для таго, каб праз цябе тое дадзенае зведалі ўсе астатнія людзі. Добры хлопец Віктар. Толькі, здаецца, трошкі задавака.

Сустрэча з урачамі прайшла не так гладка, як ха- целася б. Гэта Юрка вінаваты. Не Юрыс Клімко - зу- баскал і шалапут, а Юрка Хаванскі, выдатнік, адзі- ная надзея 10 «А» на залаты медаль. Юрка хлопец неблагі, не задавака, ніколі ў дапамозе не адмовіць, але нейкі занадта правільны. I занудлівы. На іншае трэба рукой махнуць ды пайсці, а Юрка гатовы цэ- лую трагедыю зрабіць на пустым месцы. Хоча свет змяніць, дзівак.

Вось і цяпер: тры дзесятыя класы, чатыры адзі- наццатыя, настаўнікі, завучы, дырэктар школы ў актавай зале. Лекцыю чытае добра вядомая дзяў- чатам урач-гінеколаг Ларыса Уладзіміраўна. Яе і не слухаюць надта, бо аб усім ужо не раз чулі, але ў за- ле цішыня - дырэктар вунь як строга паглядвае на вучняў.

Аказваецца, Юрка лекцыю слухаў уважліва. Бо ён, пасля таго як Ларыса Уладзіміраўна закончыла расказваць і адказала на загадзя падрыхтаваныя пытанні, раптам незапланавана ўзняўся з месца - пытанне ў яго. Класная крышачку прыжмурылася - насцярожылася, ведала, Юрка глупства не панясе, але ж праблему стварыць можа.

I стварыў.

  • Ларыса Уладзіміраўна! Вы так пераканаўча нам расказалі, што прэзерватыў з’яўляецца самым надзейным сродкам ад ВІЧ-інфекцыі... Дзякуй. I раней даводзілася аб гэтым чытаць і чуць, - па- чаў Юрка, а ў зале імгненна насцярожыліся, бо ве- далі ў школе Юрку добра - з-за яго прынцыповасці і пунктуальнасці.
  • Дзякую, - кіўнула Юрку са сцэны ўрач.
  • Дык вось, адно мне яшчэ падкажыде, калі ласка, Аарыса Уладзіміраўна... - Юрка зрабіў паў- зу, акуляры свае зняў, зноў надзеў. - Прэзерва- тыў - сродак прафілактычны, можна ў аптэцы ку- піць, можна ў шапіку якім, у гастраноме... Я вось не купляў, не карыстаўся, то Вы мне патлумачце: прэзерватыў - гэта таблетка такая? Перад ядой яе піць ці пасля? Заварваць кіпнем ці на гарэлцы на- стойваць? Можа, гэта гатовае націранне? Як гэты сродак прымяняць?

Зала замерла.

Спытай вось так той жа Юрыс - усе б леглі са смеху, але пытаўся Юрка Хаванскі, значыць, пы- танне - толькі пачатак таго, на што намеціўся гэты лабасты хлопец.

Урач стаяла, лыпаючы ад разгубленасці вачыма, не ведаючы, як успрыняць пытанне. Як жарт? Але чаму не смяецца зала? Гэта правакацыя?

На дапамогу ўрачу прыйшла завуч, Вера Андрэ- еўна. Сухая, як вобла, кабета ў гадах, з сівымі ва- ласамі, скрыпучым голасам. У іншы дзень як навіну перадавалі па школе: наша Верачка ўсміхнулася. Рэдка-рэдка ўсміхалася Верачка. I клікалі яе так, каб яшчэ болып падкрэсліць яе сухасць. Але - Верач- ку паважалі. Без той жа ўсмешкі яна магла так па- жартаваць... I вельмі дасціпная. А галоўнае - спра- вядлівая. Не проста справядлівая, а прынцыпова справядЛівая. Што той суддзя з завязанымі вачы- ма: перад ёй усе роўныя. Дык вось, Вера Андрэеўна паднялася і без усмешкі сказала:

  • Дарагі Юрый, прыходзь да мяне ў кабінет, я та- бе адзін на адзін пакажу, як чым карыстацца.

Цяпер зала выбухнула смехам. Чорт яго ведае, хто там што маляваў у думках, але смяяліся доўга.

Юрка не садзіўся, пачакаў, калі смех пацішэе.

  • Дзякуй, Вера Андрэеўна. Я ўжо па фільмах навучыўся. Я хачу проста даведацца: чаму такая бязглуздзіца ў нашай агітацыйна-прафілактычнай рабоце? Мы ўголас кажам аб сродку абароны і ад- начасова ніяк не тлумачым, чаму гэты сродак самы надзейны і, галоўнае, - як яго прымяняць. Увогуле, чаму прымяненню такога надзвычай важнага срод- ку мяне павінен вучыць тэлевізар, старэйшы сябар, нават Вера Андрэеўна пры жаданні, а ўрач сціпла маўчыць? Ці гэтаму вучыць не трэба? Але і гэта не галоўнае...
  • Хаванскі, сваю дасціпнасць ты можаш пака- заць у другім месцы! - бесцырымонна ўмяшалася ўжо сама дырэктар, Людміла Антонаўна. - Сядай, сядай! - строга загадала яна Юрку, які хацеў дага- варыць. - Я ведаю, што ты сваімі пытаннямі і раз- важаннямі можаш сарваць любое мерапрыемства. Так, дзеці, мы з вамі праслухалі вельмі цікавую лекцыю, атрымалі адказы на свае пытанні. Нам застаецца падзякаваць шаноўнай Ларысе Уладзі- міраўне!

Вучні дружна адіукнуліся апладысментамі: усім надакучыла сядзець ужо другую гадзіну, заканчэн- не гэтага мерапрыемства толькі радавала.

Цудоўна прайшоў брэйн-рынг. Старшым каман- ды, у якой гуляла Таня, была Каця, стараста кла- са. Дзяўчына яна разумная, але непрыгожая. Твар у прышчыках. Разумееш, што гэта ўзроставае, але клас гэтым перахварэў ў восьмым-дзявятым, а Каця вось толькі цяпер. Яна высокая, вельмі худая, і гру- дзей амаль не бачна, але яна не камплексуе. Сірата, бацька памёр маладым ад раку. У яе дома яшчэ двое малодшых, брат і сястра. То гаспадыня Каця адмы- словая. Яе гаспадарлівасць ў класе заўважаеш адра- зу: і фіранкі на вокнах, і кветкі ў вазонах, і астатнія дробязі - усё на плячах Каці. Ды япгчэ пастаянныя зборы грошай. Але, здаецца, Каці гэта падабаецца - клапаціцца аб нечым, за некім даглядаць, за нешта адказваць. Яшчэ Каця такі чалавек, якому хочацца падпарадкавацца. Як яна што загадае ці папросіць, то адразу адчуваеш, што за вынік таго, што ты бу- дзеш рабіць, бярэ на сябе адказнасць яна сама. То не дзіўна, што Каця - капітан каманды. За рукі як пабіраліся, нахіліся над сталом - ад Каці ўсім ці то просьба, ці то загад:

  • Залы няма, балелынчыкаў няма. Ёсць пытанні, ёсць адказы. Слухаем сябе і адзін аднаго. Чуем усіх!

Пасля аднаго пытання, якое ўзялі з ходу, Сашка, сусед Тані справа, нечакана нахіліўся да яе:

  • Прыйдзеш сёння на дыскатэку, так?
  • Прыйду.
  • О, трэба адзначыць! Якая табе мелодыя ці пес- ня падабаецца найболын? Скажу, каб абавязкова знайшлі і паставілі.
  • «Впхрп враждебные веют над намн...», - Таня паказала Сашку язык.
  • Ну ты даеш... - Сашка крыху замяўся, потым выціснуў з сябе: - Давай разам будзем? Ты ж на дыскатэкі не хадзіла раней. Буду цябе аберагаць...

Таня ўважлівей паглядзела на Сашку, але адка- заць не паспела - задалі чарговае пытанне. А потым і брэйн-рынг закончыўся. Яны перамаглі.

Цудоўна заканчваўся дзень. Настрой... хто яго ведае, як так атрымалася, а настрой быў ранішні. Быццам зноў вось толькі прачнулася пасля светла- га сну.

Увогуле, усё цудоўна. Мерапрыемства прайшло на ўзроўні, як сказала завуч Вера Андрэеўна, па- хваліўшы 10 «А». Вясна ў разгары, хутка і канец вучобе. Канікулы - і апошні школьны год. Сёння павінен быць цудоўны вечар: увесь дзень так шчод- ра паліць сонейка, так цёпла цяпер. I дыскатэка сёння. Таня ўспомніла пра дыскатэку і зразумела, ад чаго яшчэ ў яе такі добры настрой: Сашка. Ён прапанаваў ёй сёння быць разам на дыскатэцы. Ну, сябруюць яны даўно, але ж менавіта сябру- юць. Ды і як не сябраваць, калі іх дамы ў адным двары. Колькі Сашка раз прыходзіў матэматыку перапісваць... Але ж дыскатэка - не алгебра з геа- метрыяй.

Сашка іншае прапанаваў...

I ён Тані падабаецца. Не, тут няма чаго надта ду- маць. Проста Сашка як быў бліжэй за ўсіх да Тані змалку ў першыя гады вучобы, то цяпер зноў быц- цам вярнуліся адносіны ў тое дзяцінства, праўда, з’явілася ў іх нешта недаказанае, нават недадума- нае, аб чым і думаць не тое што страшна, а проста не хочацца. Каб не спудзіць.

У кватэры прыбрала, паабедала, адпрасавала сваё ўбранне на дыскатэку: кароткая джынсавая спаднічка з шырокім скураным поясам, на ім - вялікая бліскучая бляха і топ - маечка кароткая, без рукавоў, глыбока дэкальтыраваная і адно пля- чо голае.

Пераапранулася, каб пабачыць саму сябе ва ўсім гэтым - так яшчэ ніколі на вуліцу не выходзіла.

Выдатна. Топ прыгожа абцягвае стан, спаднічка сядзіць нізка, пояс трэба яшчэ болын аслабіць і ўніз яго апусціць.

Паміж поясам спаднічкі і краем топа - цэлая чвэрць голага цела. 3 пупком пасярэдзіне.

Пакруцілася перад люстрам. Ну, на якой адлегла- сці сёння Сашка з ёй танчыць будзе? I як ён руку на спіну пакладзе? Яна ж у гэтым месцы голая.

Скура на спіне раптоўна сцягнулася, мурашкі па ёй прабеглі, быццам там ужо лягла далонь хлоп- ца. Таня аж прыпынілася. Такім вострым і жывым было адчуванне лёгка ўздрыгваючай цёплай далоні Сашкі на целе.

Шчоўкнуў уваходны замок, рыпнулі дзверы - маці прыйшла.

  • Божачка, ты так на людзі пойдзеш? - пачала яна, скідаючы з ног туфлі. - Выставіла пуп! Бюст- гальтар надзень!
  • Ну, мам, гэта ж топ! Так усе ходзяць цяпер, не толькі такія маладыя, як мы, - пачала апраўдвацца Таня. - Прыгожа ж...
  • Я табе дам прыгажосць!

Але казала маці без асаблівай злосці, лаялася болын для парадку. Нічога, прыйдзецца ёй змірыц- ца. Мода ёсць мода...

  • Спадніца!.. Божухна, а як нахіліцца?
  • Чаго мне нахіляцца. Як трэба, то прысяду... - адказала Таня, і ёй нечакана стала сорамна.

Яна хутка пайшла з залы ў свой пакой - скінуць з сябе топ і спадніцу, апрануць халат.

Маці зайшла ўслед за ёй, паглядзела на яе нейкі- мі чужымі вачыма і прагаварыла з пагрозай:

  • Глядзі мне, дзеўка!
  • Што глядзедь? - успыхнула, залілася чырванню Таня, зашпільваючы халат.
  • Тое і глядзі. Не пашкадую, калі што. На адну наіу стану, за другую падягну, калі ў такія гады надумаешся...
  • Мама! - выгукнула ўмольна Таня, бо чуць такое было крыўдна, абразліва, яна ніяк не спадзявалася, што маді так можа казаць, а значыць - думаць пра яе, Таню.
  • Не мамкай, а помні! - адрэзала маці і выйшла з пакоя.

Потым прыйшоў з работы бацька, маці да гэтага часу памылася ў ванне, цяпер сушыла валасы.

Бацькі збіраліся на сваю гулянку.

  • Дачушка!

Гэта бацька паклікаў. Стаяў перад люстрам, ніяк не мог укласці нармальна галынтук - каўнер сарочкі горбіўся непрыгожа.

  • Чакай, чакай, - Таня ўклала акуратна галыытук, падцягнула вузел, разраўняла каўнерык. - О, другі раз за год бачу цябе пры касцюме ў галыіітуку. Адно на Вялікдзень апранаеш.
  • Гэх, затое не прывыкаюць! - зухавата адказаў бацька. - Як пакажуся такім на гулянцы - не пазна- юць! Усе жанчыны мае!
  • 3 адной справіцца не можаш, усіх яму давай, - кпліва заўважыла маці, седзячы на канапе ў зале і фарбуючы пазногці. - Бяжы, купіш кветкі і чакай мяне ля ўніверсама. Я хутка...

Бацька пайшоў.

Таня сядзела ў сваім пакоі на тахце, падціснуў- шы ногі, і чытала.

  • Тань, я тваю памаду для вуснаў вазьму! - крык- нула з прыхожай маці.
  • Бяры, яна ў сумачцы, - адгукнулася Таня і пад- нялася: трэба выйсці і маці сказаць камплімент, бо непрыгожа неяк атрымаецца, калі бацькам любава- лася, а пра маці ні слова.

Маці корпалася ў Танінай сумачцы.

Раптам рука яе замерла, яна стала паварочвацца да Тані, адначасова выцягваючы руку з сумачкі.

  • Ах ты дрэнь! - прасіпела маді такім голасам, што ў Тані ўсё абарвалася ўнутры.

Менавіта голас яе ўразіў, а не пакецік прэзер- ватыва, які маці трымала двума пальцамі, быццам дохлую мыш за хвост.

  • Я так і ведала, - выдыхнула маці, як выне- сла прысуд і, імгненна размахнуўшыся, ударыла рукой з заціснутым бліскучым белым пакецікам у твар Тані.

Таня не чакала ўдару. Яна ўвоіуле нічога не ча- кала, яна яшчэ не змагла як след ўсвядоміць сітуа- цыю, зразумець, што адбылося.

Яна адляцела да дзвярэй, падаючы на падлогу, выцялася тварам прама аб востры край вушака. Ад болю на імгненне страціла прытомнасць, але куды мацнейшы боль вярнуў яе ў рэчаіснасць - маці хапі- ла яе за валасы і цягнула ўверх.

  • Было? Ах ты гадаўка! Я ж цябе папярэджвала...
  • Не... не было... не было... - мармытала Таня, аглушаная болем, нянавісцю маці і тым, што яе вось цяпер ударылі. Ударылі ў твар...
  • Дык збіралася, значыць? Выфранцілася! - маці шпурнула галаву Тані долу, павярнулася да сумачкі на століку, знайшла там памаду і спакойна падфар- бавала вусны.
  • Значыць, сядзіш дома, - казала яна, зіркаючы на Таню ў люстра. - I сёння, і заўтра. У панядзе- лак зранку разам са мной да гінеколага. I няхай мне там скажуць, што ты не дзеўка. Мала табе не будзе.

Працокалі абцасы - маці падышла да дзвярэй. Ад парога азірнулася:

  • Нягодніца, трэба ж так настрой сапсаваць...

Таня ляжала доўга - аж пакуль у кватэры адчу-

вальна не пачало шарэць.

Твар гарэў. Левы яго бок балеў. Таню трэсла, быц- цам на яе толькі што вылілі вядро сцюдзёнай вады.

Яна ўзнялася, зірнула ў люстра.

Адна шчака была чырвоная, а праз другі бок тва- ру ад барады да скроні цягнуўся сіне-чырвоны пі- сяг. Заплывала вока, твар перакрывіўся...

Стала не тое што абыякава. Не, проста гэты свет раптам страціў сваю важкасць. Божа, нейкая там школа, дыскатэка, спаднічка і топ, Сашка, англій- ская мова, інстытут... Усё гэта і мноства іншага зрабілася далёкім-далёкім. Усё роўна як ты глядзеў у бінокль адным бокам, а нехта прыйшоў і ўладна перавярнуў бінокль у тваіх руках. I тое, што здава- лася вялікім і значным, стала дробязным, мізэрным, не вартым увагі. Што цяпер важна?

Неба. I сонца на гэтым небе.

Калі сядзець на падаконніку на дзявятым павер- се, сонца куды бліжэй да цябе. Яно няспешна ко- ціцца вунь за той лясок. Сонца - гэта ты. Ты - гэта сонца. Знікне сонца - прыйдзе ноч. I ты знікнеш, бо пойдзеш у ноч. Таму важна цяпер глядзець на сон- ца. Бачыць яго. Яно ўжо амаль не зыркае.

Ніколі не думала, што глядзець праз акно на за- ход сонца, стоячы ў пакоі, гэта зусім не тое, што глядзець на сонца, седзячы на падаконніку, тва- рам да неба, тварам да сонца. Сонца ўсё ніжэй і ніжэй.

Ужо хутка...

Аднекуль з таго, мізэрнага, далёкага свету да- носіцца незразумелы гук. Таня пазнае яго нарэш- це - гэта мабільнік яе спявае. Ісці ўзяць? Але дзеля -яго трэба кідаць сонца. Хіба можа быць там нешта важнае? Там - толькі мізэрнае. Але тэлефон замаў- кае - і зноў спявае. Трэба проста выключыць яго. I хутчэй бы закочвалася сонца.

Таня павольна павярнулася на падаконніку, ногі цяпер звешваюцца не на вуліцу, а ў пакой, слізга- нула ўніз.

Тэлефанаваў Сашка.

  • Танюш, я зараз да цябе прыбягу. Добра?
  • Навошта?
  • Ну, разумееш, мне трэба... Толькі ты дапамо- жаш.
  • Прыходзь.

Таня доўга глядзела на тэлефон. Ага, яго трэба ўвогуле выключыць. Каб нішто не перашкаджала глядзець, як коціцца за лес сонца...

Затрэнькаў дзвярны званок, Таня механічна ад- чыніла.

Сашка стаяў на парозе запыханы, вочы круглыя ці то ад жаху, ці то ад здзіўлення.

  • Ну, што ў цябе? - абыякава спытала Таня.

Сашка ступіў у кватэру, асцярожна ўзяў Таніну

руку і сціснуў моцна.

  • Таня, ты што? - голас яго быў перапалоханым. - Што здарылася? Хто цябе так?

Таня маўчала, гледзячы праз Сашку на дзверы, амаль безуважная да ўсяго.

Невялікі белы бліскучы пакецік ляжаў між імі.

  • Гэта... з-за яго? - Сашка аж захліпнуўся ад зда- гадкі.

Таня паглядзела ўслед за Сашкавым позіркам, хацела нахіліцца, але Сашка трымаў яе руку.

  • Пусці мяне.
  • Не пушчу. Я табе потым пакажу, як выглядае знізу дзяўчына, якая сядзіць на падаконніку на дзя- вятым паверсе, звесіўшы ўніз ногі... Бацька?
  • Што - бацька? - здзівілася Таня.
  • Бацька... ударыў?
  • Не, я сама ўпала.

I раптам як прарвалася нешта ў сярэдзіне гру- дзей - і крыўда, бясконцая, неабсяжная крыўда ір- ванулася слязьмі на волю.

  • Сашка, за што яна мяне так? Я ж нічога не зра- біла, я не збіралася нічога рабіць, у мяне ж і ў дум- ках нічога не было... Яна мяне ў твар ударыла... не хачу, жыць не хачу, нічога бачыць не хачу...

Таня зайшлася ў плачы, упаўшы здаровым бокам твару на Сашкава плячо. А той стаяў разіублены, збянтэжаны нечаканым парывам дзяўчыны: адкуль яму было ведаць, што рабіць, як суцяшаць.

  • Пайшлі, пайшлі...

Сашка правёў Таню ў яе пакой, яна села на кана- пу, усхліпваючы, расказвала:

  • Маці памаду папрасіла... Я і сказала: бяры ў су- мачцы. Яна палезла туды, а там - прэзерватыў. Як ён там апынуўся, я не ведаю. Яна мяне адразу... I так крычала... Так абзывала... Кажа, у панядзелак да ўрача, на цноту правярацца... не пайду, лепш з акна скокну...
  • Ну, скакаць з акна не самае лепшае, - смялей адказаў Сашка, разгубленасць яго амаль прайшла. - От глядзі, я цябе сфатаграфаваў, - ён дастаў свой мабільнік, знайшоў здымак. - Думаў, ты так, вы- падкова за нечым з акна вылезла. А тут гляджу - ты сядзіш і сядзіш. I ўся нерухомая. Так і падумаў, што скокнеш... Напужаўся...
  • А мне не страшна, хоць заўсёды вышыні баюся. Там сонца коціцца за лясок, так цягне ўслед за ім...
  • Ну, то пайшлі ў той лясок! - проста прапанаваў Сашка. - Скакаць навошта? Ну яе к чорту, дыска- тэку тую. Там будзе тлумна, народу наб’ецца што тых селядцоў. А ў тым ляску ёсць месца для адпа- чынку, пасядзім. Яшчэ там чаромха расце. Хочаш, чаромхі наламаем?
  • Хачу, - Таня праз сілу ўсміхнулася. - Куды я... з такім тварам?
  • А каму справа? Зараз брату патэлефаную, ён ужо з работы прыехаў, то падвязе нас. А назад пеш- кі прыйдзем, тут недалёка, ды і прыцемкі... Давай, апранайся.

Таня згадзілася не толькі таму, што хацела ў той зваблівы лясок. Невыносна было ў кватэры, дзе ля- жаў на падлозе бліскучы квадрацік. Абы б куды, толькі не ў кватэры...

Яна паслухмяна ўстала і, адвярнуўшыся, скінула з сябе халат.

  • Эй, ты б папярэдзіла, - Сашка збянтэжана крут- нуўся, каб не бачыць.
  • Ты выбачай, але я неяк сораму не адчуваю. Я такое пачула пра сябе... Я зараз, - крыху разгуб- лена адказала Таня.

Сашка чуў шоргат адзення. Каб перамагчы гэ- тае насланнё - амаль фізічнае адчуванне спінай блізкага аголенага цела дзяўчыны, стаў тэлефана- ваць брату.

  • Ты вольны? Пад’едзь да пад’езду Тані Пракапо- віч. Закінеш нас па чаромху. Разлічуся потым...

Таня ціха паклікала:

  • Вось, я гатова.
  • Так - у лес? - Сашка вытрашчыў вочы: Таня была ў той самай кароткай спадніцы і топу.
  • Я так хацела на дыскатэку прыйсці. Пайду ўлес.
  • То хоць кофту якую вазьмі ці куртку. Сонца ся- дзе - холадна можа быць. I... касынку якую яшчэ, каб шчаку прыкрыць...
  • Ага, - згадзілася Таня, дастала паўпразрыстую касынку, накінула на галаву. Чырвоную вязаную кофту дала Сашку: - Нясі сам.

Калі ад’ехалі ад пад’езда, Таня абыякава зазна- чыла:

  • Мы з табой у машыну садзіліся, ды яшчэ з гэ- тай кофтай, што ўсе рашылі - паехалі на прыроду у любоў іуляць.
  • Хай рашаюць, - паціснуў плячыма Сашка. - Што з дурнямі спрачацца.

У лесе было цудоўна. Калі матор машыны заглух, на іх раптоўна накінулася цішыня. Нідзе ні гука!

На паляне, дзе яны спыніліся, стаяў вялікі «гры- бок», пяць лавак вакол. Побач было зроблена месца для кастра. Паўкругам ля кастра ляжалі на невысо- кіх слупках уздоўж расколатыя бярвенні - так і цяг- нула на іх прысесці.

  • А дзе чаромха? - спытала Таня.
  • А ўніз спусціцца метраў сто, - адказаў Са- шка. - Я ж табе мінулай вясной адгэтуль чаромху прыносіў.
  • То вас пачакаць? - спытаў брат Сашкі, Віктар.
  • Не, братуха, едзь, - махнуў рукой у адказ Са- шка. - Дзякуй. Мы тут да вечара будзем. Хутка са- лаўі спяваць пачнуць. Паслухаем...
  • Дзівакі, заехалі б у магазін, хоць бутэльку вады ўзялі.
  • Грошай няма.
  • А я табе хто - чорт лысы? - аж пакрыўдзіўся Віктар. - Ну, чакайце, я хутка.

Хвілін праз дваццаць Віктар прывёз бутэльку мі- нералкі, яшчэ - пакет соку, некалькі булак.

  • Тэлефануй, як што, - кіўнуў Сашку і паехаў.

 

Цудоўна пахла чаромха!

Адна справа - утыкаць нос у букет, хай сабе і вя- лікі. I зусім іншае - калі стаіш пад вялізнымі дрэва- мі, усыпанымі суквеццямі.

  • Вой, аж дурманіць, - Таня прыпынілася, пакру-

ціла галавой. - Ніколі такога не адчувала. Быццам у пакоі стаіш, дзе цэлы флакон парфумы разлілі на падлоіу.                                                                                      1

Пах чаромхі тут невыказна густы, гаркава-салод- кі, аж прытарны ля самых дрэў, трошкі і на самай справе п’яніў Таню. Ва ўсякім разе, яна не тое што забылася на свой пабіты твар, а нядаўняе зрабілася куды менш значным.

Вялікіх дрэў чаромхі было шэсць, а ля іх яшчэ невялікімі белымі стагамі і копамі раскінуліся мала- дзейшыя дрэўцы.

Сашка нізка, да самага твару Тані нахіляў галі- ну - Таня асцярожна выбірала і ламала галінкі.

  • Ды не гні ты так моцна, я дастану.
  • Ага, табе толькі і цягнуцца за кветкамі ўверх, - зніякавеўшы, адказаў Сашка, маючы на ўвазе Та- ніну кароткую спадніцу. - Тваё шчасце, што яшчэ камароў надта няма...

Вярнуліся да «грыбка».

Сонца ўжо не стала відаць - цалкам схавалася за лес, і толькі вершаліны дрэў яшчэ свяціліся зо- латам. Сашка стаў збіраць сучча - вырашыў, што трэба развесці касцёр.

Калі лес стаў знізу зацягвацца прыцемкамі, а ад чаромхі пацягнула халадком, касцёр ужо весела па- трэскваў.

Селі ля яго, на такія зручныя і нагрэтыя сонцам пляскатыя бярвенні. Кофта вязаная доўгая, то Тані хапіла і плечы, і калені крыху прыкрыць.

  • Я сёння даведаюся, хто так пажартаваў, - ска- заў Сашка.

Казаў з яўнай пагрозай. Дзівак, хіба гэтае ве- данне можа нешта змяніць у тым, што адбылося?

Якая розніца, хто паклаў той пакецік у сумачку Тані і нашто паклаў? Маці ж ударыла за тое, што ён там проста быў... Таму Таня папрасіла:

Подпись: |Гомельркая гарадская
цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма
3-я гарадская
дзіцячая

бібліятэка *

 

  • Сашка, не трэба, я цябе прашу ніякіх разборак не рабіць. Якая розніца?..
  • За такія жартачкі дараваць? - здзівіўся Са- шка. - Ты... не разумею, даруеш усё так проста...
  • А якая розніца, як дараваць? Проста ці склада- на, то ж маці. А той, хто паклаў... Хіба ж ён думаў, што так будзе?

I нечакана захліпнулася, здрыганулася ўсім целам:

  • Сашка, а куды ж мне ісці? Я ж дамоў не пайду. Ніяк не пайду.

Таня і па праўдзе ў гэты момант спужалася: спу- жалася таго самага імгнення, як сустрэнецца з маці. Прабачыць - яна была, здаецца, гатова. Завочна. Але не сустракацца. I таму адчай і страх у яе словах былі самымі сапраўднымі.

  • Ну... пайшлі да нас. Я на падлозе ў брата пана- чую, маці, думаю, зразумее...

I ў гэты момант, быццам спецыяльна, запілікаў Сашкін мабільнік.

  • От, лёгкая на ўспамін! - Сашка дастаў з кішэні мабільнік, кіўнуў Тані: - Маці звоніць.

Таня не прыслухвалася да іукаў, але было чуваць, як маці Сашкі нешта крычыць усхвалявана. Сашка моршчыўся, потым перабіў:

  • Так, хопіць крычаць! Куды завёз Віктар, туды завёз. Бач, табе перадалі... Не хвалюйся, у нас усё пад кантролем. Сёння ў школе - дзень прафілактыкі СНІДу. Мы днём слухалі лекцыі, а от цяпер, веча- рам і ўсю ноч, у нас практычныя заняткі па бяс- печным каханні. Усё, я адключаюся, у мяне батарэя села, - Сашка адключыў мабільнік, нейкі час сядзеў задуменны.

Падкінуў пару палак у касцёр.

  • Брыдка... Усе яны аднолькавыя, - зазначыў ён сумна. - Нехта там убачыў і перадаў: твае сыны за- цягнулі нейкую дзеўку ў машыну, твар яе схавалі і павезлі ў невядомым накірунку... - Сашка аж плю- нуў далёка ў бок. - Ведаеш, яна крычала на мяне так, быццам і я, і Віктар на самай справе ўжо зрабі- лі страшнае злачынства...

 

 

 

 

 

I тут дішыню ўжо добра загусцеўшых прыцемкаў прарэзаў незвычайна чысты і блізкі гук.

  • Салавей, - прашаптаў Сашка. - От, зараз яны пачнуць...

Але зноў запілікаў мабільнік.

  • Ну, не дадуць салаўёў паслухаць, - буркнуў Са- шка. - Што ты хацеў, Юрыс? - спытаў ён тэлефана- ваўшага.

3 Юрысам Сашка зболынага сябруе - жывуць у адным пад’ездзе. Год таму захапіліся былі мапе- дамі, днявалі разам. Але цяпер крыху паасобку, Са- шка з Юрыса часта кпіць - вялікі ўжо, а дзяцінства так і пхнецца: усё нешта выдумляе. Але хлопец не- благі, калі выштукарыць якое дзіва, то не са злосці, а каб пасмяяліся ўсе.

Сашку, відавочна, крыху гняло тое, што ён ужо друті раз адказвае па тэлефоне, у той час як Таня павінна змаўкаць. Прыйшлі ж сюды разам, спе- цыяльна каб быць удвух, а тут Сашка быццам не жадае сам-насам з Таняй заставацца, сакрэты ў яго нейкія... Хутчэй за ўсё менавіта таму ён па- клаў мабільнік між сабой і Таняй, націснуў на па- трэбную кнопку, і голас Юрыса загучаў выразна і для Тані.

  • Так, папярэджваю, з табой не толькі я раз- маўляю, але і Таня. Я гучную сувязь уключыў, - сказаў ён.
  • Якая Таня? - перапытаў Юрыс. - Пракаповіч?
  • Ага, я, - іучна сказала Таня. - Што, здзівіўся?
  • А вы дзе? - разгубіўся Юрыс. - Тут ужо танцуль- кі пайшлі...
  • То і дрыгайся. У нас справа сур’ёзная, - адказаў Сашка.
  • Якая справа?
  • У нас практычны ўрок бяспечнага кахання, - нечакана для сябе выгукнула Таня і здзівілася, што голас яе прагучаў нават бадзёра.
  • А-га-га-га, - зарагатаў Юрыс. - Спатрэбіўся, значыць, прэзерватыў!
  • Дык гэта ты?! - рэзка выгукнуў Сашка. - Ты гэтай дурасцю займаўся?

У голасе яго было столькі злосці, што Юрыс раз- гублена замаўчаў, адчуўшы, відаць, што з яго жар- там атрымалася нешта не зусім смешнае.

  • А... ну, я... Дык жа вось, спатрэбіўся, - яшчэ паспрабаваў няўклюдна перавесці ўсё на жарт Юрыс.
  • Прыдурак! Я з табой заўтра размаўляць буду! Я цябе той прэзерватыў з’есці прымушу! Ну, чакай...
  • Ты чаго... Ну, пажартаваў я, - замармытаў Юрыс.
  • Сашка, не трэба нічога, я ж цябе прасіла, - за- гаварыла Таня, дадала гучней: - Юрыс, не бойся, Сашка цябе не будзе чапаць.
  • А што здарылася, Таня? - з сапраўднай трыво- гай запытаў Юрыс.
  • А што, па-твойму, магло здарыцца, калі мы збі- раліся на дыскатэку, а цяпер сядзім у лесе? - з ра- нейшай злосцю спытаў Сашка. - Усё, танцуй, гума- рыст вашывы.
  • Э, чакай, чакай, не адключайся, - заспяшаўся Юрыс. - У якім вы лесе? Праўда??
  • Не, мы на ганку ля школы, - з’едліва адказаў Сашка. - У Чарэмшані мы... - і адключыў тэлефон.

Т

Катэгорыі: Пятроўская Т. М. | Дадаў: Татьяна
Праглядаў: 136 | Загрузок: 15 | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каметарыяў: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Тэматычны кантроль
Апытванне
Оцените мой сайт
Всего ответов: 143
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук