Пятница, 26.04.2024, 01:12
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Матэрыялы па прадметах

Галоўная » Файлы » Беларуская мова і літаратура » Пятроўская Т. М.

Літаратура 2 курс
[ Скачать с сервера (49.9 Kb) ] 07.05.2016, 22:59

Колькі ён сябе памятаў, Хутканог заўсёды неку- ды бег. Чалавек-бягун, які атрымаў адпаведную мя- нушку, надзелены ад прыроды высокім ростам, не- прапарцыянальна доўгімі нагамі, шырокай грудной клеткай і завостранай невяЛічкай галавой мікрацэ- фала — Хутканог уяўляў сабой ідэальна сканстру- яваную і найлепш прыстасаваную істоту для бегу не толькі на доўгія, а і на сярэднія і нават спрынтэрскія дыстанцыі. Нарадзіўшыся ў далёкай вёсцы, Хутканог яшчэ ў маленстве самастойна дабіраўся да горада за некалькі гадзін, набываў там дробныя рэчы, якія прасілі купіць бацькі, швэндаўся па гарадскіх вуліцах, разглядаючы ўсё, што трапляла яму на вочы, наведваў дзённы кінаееанс незалежна ад таго, што там паказвалі, і да цемнаты паспяваў вярнуцца дадому. Заўсёды амаль бягом.

Хутканог любіў бегаць і не прызнаваў ніякага віду транспарту. Неаб’ёмныя яго лёгкія і ўзімку і летам прагна ўцягвалі насычанае кіслародам паветра, а моцныя ногі працавалі як механічныя дадаткі да нейкай незвычайнай біялагічнай машыны.

Хутканог быў мутантам, бо нарадзіўся ў зоне, дзе было больш за пятнаццаць кюры на квадрат- ны кіламетр.

Бацькі аддалі яго ў вясковую школку, куды ён штодня бегаў, часта абганяючы па дарозе і адпраца- ваўшы свой век аўтобус, з вокнаў якога на яго па- казвалі пальцамі, і дзядзькаў на вазах, і сваіх па- годкаў, якія выправіліся ў няблізкі шлях значна раней, і ўрэшце прыбягаў у клас першым.

Хутканог збольшага навучыўся чытаць і падпіс- ваць сваё прозвішча, а далей навука абмінула яго назаўсёды.

Прыеуд быў непазбежны: дапаможная школа для разумова адсталых. Але бацькі пазбавілі небараку ад гэтай долі. Калі ён крыху падрос, Хутканога з выпрабавальным тэрмінам уладкавалі працаваць паштаром, з чым ён выдатна спраўляўся, абслугоў- ваючы свой участак па дастаўцы пісьмаў, газет, бан- дэроляў і іншых паштовых адпраўленняў.

Аднойчы Хутканога паказалі сталічнаму трэнеру па лёгкай атлетыцы. Заінтрыгаваны трэнер з памоч- нікам павезлі самародка на гарадскі стадыён, дзе трэнер, выцягнуўшы з кішэні секундамер, загадаў таму прабегчы два кругі ў поўную сілу. Выніку не далі веры і загадалі Хутканогу ўсё паўтарыць спа- чатку. Сталічны трэнер пакрыўся чырвонымі пля- мамі ад хвалявання і сказаў:

  • Гэта другі Жак Алексне, клянуся Богам!

Жак Алексне быў легендарны канадскі бягун,

які жыў больш стагоддзя назад, пра што Хутканог, вядома, нічога не ведаў. Алексне меў незвычайную тэхніку бегу: яго корпус пры гэтым адкідваўся на- зад, а ногі — далёка наперад. Алексне іншым ра- зам на заклад абганяў каня і нават аўтамабілі, хуткасць якіх на той час была невялікая. Газеты таго часу распаўсюдзілі гісторыю пра тое, як знакаміты бягун выйграў вялікія грошы, абагнаўшы аўтама- біль, і нават паспеў выкурыць люльку, пакуль ма- шына фінішавала следам.

  • Будзем афармляць цябе ў спортінтэрнат, — па- дагульніў сталічны трэнер. — А пакуль тое — варта з’ездзіць да тваіх бацькоў. '

Вядома, ні ў які інтэрнат Хутканог не трапіў па прычыне свайго аўтызма, затрымкі псіхічнага развіцця, інфантыльнасці і частковай неадэкваткасці паводзін. Усё гэта папулярна растлумачылі 

трэнеру медыкі — урэшце ён і сам усё сталіУгеЎ’ але надзея прыкішэніць амаль гатовага пакідала яго доўга і пакутліва. Хутканог зноў працягваў паштарскую справу, за рэдкім выключэннем штодня свае два  кіламетраў. Танныя красоўкі, якія амаль штотыдзень куплялі яму бацькі, доўга не вытрымлівалі апантанага. Нельга сказаць, што Хутка- на на^ нешчаслівы.

Стаяла спёка, сонца павісла ў зеніце. 3 бутэлькай мінералкі Хутканог сядзеў на лаўцы ў скверы, дзе і быў заўважаны дзяўчатамі прыкладна яго ўзросту. Хутканог быў у шортах і мокрай ад поту майцы. На яго дзіцячым твары адлюстроўваліся спакой. Хутканог адпачываў. Дзяўчаты яшчэ  жаночай інтуіцыяй у ім адразу выявілі ідыёта. Дзяўчатам было сумна. Да Хутканога   перамігваючыся, падселі з абодвух бакоў і папрасілі запалак, каб прыкурыць.

– Я не палю, — патлумачыў, як умеў, Хутканог. __ Ну  а віно вы п’яце? Вы такі файны...

Хуткааног адмоўна пакруціў галавой.

  • Дык, можа, нас пачастуеце? Грошы ў вас ёсць?
  • Ёсць. — Хутканог бясхітрасна выцягнуў з грошы і паказаў. Вялікай радасці ад агульнай увагі некалькіх дзяўчат ён, як аўтык, не адчуваў, але іх постаці ў лёгкіх летніх сукенках, аголеныя рукі і ногі хвалявалі яго.
  • А ў нас не хапае. Ты нам пазыч на бутэлечку, - скалалазуба ўсміхаючыся, звярнулася да яго ўжо адна з дзяўчат і прадставілася: — Мяне завуць Маша, а цябе?

 

  • Хутканог.
  • О-о, які самавіты мужчына, якое прыгожае імя, ха-ха...

Дзяўчатьі былі ў захапленні і, адкідваючыся на лаўцы за яго спіну, рабілі адна адной знакі, красамоўна круцілі ля віска пальцамі і курчылі пыскі.

Хутканог, які нічога гэтага не бачыў, аддаў грошы. Усе, што меў.

Прынеслі дзве бутэлькі віна. Пілі проста з рыльца, запалілі па цыгарэце. Далі глынуць і Хутканогу: ён, можа, упершыню, не адмовіўся.

  • Слухай, Хутканог, а ты жанаты? — дапытва- лася Маша.
  • Не, — сказаў Хутканог. Яму раптам стала лёгка на душы і зусім бесклапотна.
  • А ты вазьмі мяне замуж. Возьмеш?
  • Так, — адразу згадзіўся Хутканог.
  • Хі-хі-хі, ха-ха-ха, — радаваліся дзяўчаты. Хут- каног быў усцешаны.

Маша села яму на калені і пусціла ў твар струменьчык дыму.

  • А ты мяне будзеш любіць?
  • Буду, — ахвотна згадзіўся Хутканог.
  • А ты ўмееш? Ну, гэта — як мы з табой ляжам у ложак? Што рабіць там і ўсё такое?

Запанавала паўза. Усе з нецярпеннем чакалі адказу. Хутканог разгублена ўсміхаўся.

  • Ну, ты рабіў з жанчынамі такое? — дапытва- лася Маша.

Хутканог быў відавочна збянтэжаны.

  • Не, — шчыра прызнаўся ён.

Маша раптам віскнула і са смехам саскочыла з каленяў юнака.

  • Ай, дзеўкі, у яго эрэкцыя. Ну, малаток!
  • Хі-хі-хі, ха-ха-ха!

Прысаромлены Хутканог не ведаў куды дзявацца, але ўсё роўна ў глыбіні душы яму было чамусьці радасна.

 

Паслухай, Хутканог, — не дала яму апамятац- ца Маша, я пайду за цябе, але ты павінен будзеш мяне забяспечыць па жыцці, разумееш? Ну, на пачатак ты дасі мне, скажам, э-э, тысячу долараў. На гаспадарку. У цябе ёсць тысяча долараў?

Не, — шчыра сказаў Хутканог.

Дык  вось, калі ты іх здабудзеш, а гэта, згадзіся, ужо твая праблема, прыходзь сюды. Мы тут штодня тусуемся. Зразумеў?

— Так, — згадзіўся Хутканог.

Дадому ён прыбег амаль на паўгадзіны хутчэй. Усю дарогу радасць перапаўняла яго, прыгожы Ма- шын тварык паўставаў перад вачыма.

Хутканог аб явіў бацькам, што намераны ажаніцца і на гаспадарку яму трэба тысячу долараў. Ён збольшага расказаў уеё, што з ім адбылося ў горадзе.

Бацька Хутканога зацята маўчаў, а потым вый- шаў на ганак і там закурыў. Маці, употай выціраючы з вачэй слёзы, растлумачыла сыну, што тысячы долараў у іх няма, тым не менш ён можа іх пакрысе зарабіць, але на гэта трэба час, а ўжо потым добра сам падумае: жаніцца яму ці яшчэ пачакаць.

* * *

Калі нехта ўпарта нечага хоча, то ў рэшце рэшт здараецца так, што ў нябачны нам пазаматэрыяльны працэс уключаюцца невядомыя сілы, і адбываецца цуд. Такі цуд нечакана зваліўся і на Хутканога.

Якраз у гэты час мясцовая студыя гарадскога тэлебачання і філіял кампаніі па вытворчасці і про- дажы піва задумалі грандыёзнае шоу: з выступлен- нямі артыстаў, песнямі, танцамі і гуляннем. Завяр- шыць усё гэта павінна было нешта незвычайнае. Тады і ўзнікла ў тэлевізіёншчыкаў думка арганізаваць рэкламны прабег. Пасля, калі ўніклі ў дэталі, здалося ўсё дарагім і патрабуючым шмат высілкаў, але тут хтосьці і прапанаваў: не трэба масавага спа

 

борніцтва, а лепш зрабіць, каб спаборніцтва было ну, напрыклад, аднаго чалавека з машынай ці чалавека з жывёлай.

Нехта дасведчаны, як па натхненні, успомніў пра Хутканога.

Далей былі арганізацыйныя клопаты. Распрацавалі план. Згодна з ім Хутканог, калі ён, вядома, пагодзіцца, павінен быў на адрэзку каля сарака кіламетраў бегчы навыперадкі з электрычкай. Ад прапановы перайшлі да падлікаў: па раскладзе адбывалася так, што ў адзіны на дзень рэйс цягнік заганялі на запасны пуць, дзе ён прастойваў болып за паўгадзіны, каб прапусціць таварняк. Яшчэ былі восем прыпынкаў, на кожны з якіх машыністамі затрачвалася каля дзвюх—трох хвілін. Астатні час цягнік рухаўся дзесьці каля гадзіны, пакуль дасягаў канечнага прыпынку ў горадзе. Такім чынам, усяго выходзіла каля дзвюх гадзін. Каб абагнаць электрычку, рухаючыся па шашы, якая ішла паралельна чыгунцы, бегуну трэба было бегчы хутчэй за сусветны рэкорд.

Прапанову тэлевізіёншчыкаў Хутканог выслухаў і не пярэчыў. Яго знялі дома відэакамерай на рэкламны ролік і дамагліся згоды бацькоў. Урэшце Хутканог ужо дасягнуў паўналецця і мог вырашаць пытанні самастойна. Ён доўга не мог зразумець, чаго ад яго хочуць, а калі дапяў, то сказаў:

  • Тысяча долараў.

Тэлевізіёншчыкі былі здзіўлены, паўпіраліся, але згадзіліся, дамовіўшыся, што, у выпадку перамогі, Хутканогу заплацяць тысячу долараў. Абагнаць цягнік? Хіба ён прастаіць на запасных пуцях дзве гадзіны, замест трыццаці хвілін. Але ж гэтага не магло здарыцца ніколі: на чыгунцы існавала

такая рэч, як расклад руху.

  • Чаму менавіта тысяча? — пацікавіліся ўвішныя госці з горада.
  • Каб ажаніцца, — сарамяжліва паведаміў Хут- каног, які ніколі не маніў. — На гаспадарку.

Госці пераглянуліся і ўдарылі па руках.

 

 

 

У святочны дзень з раніцы ішло гулянне. Пра забег з удзелам Хутканога, якога ў горадзе ніхто і не ведаў, было аб яўлена напярэдадні. Яго прывезлі да месца старту, дзе прадстаўнікі кампаніі па вытвор- часці піва ўручылі яму новую майку і трусы з рэк- ламай сваёй прадукцыі. Адзін аўтамабіль з аператарам еуправаджаў Хутканога на шашы, другі аператар з відэакамерай заняў месца ў электрычцы: з акна, калі не перашкаджалі дрэвы, ён добра бачыў магістраль. Аператары і рэжысёр у студыі трымалі паміж сабой сувязь праз мабільныя тэлефоны.

Ад усеагульнай увагі, тлуму і мітусні вакол яго Хутканог моцна хваляваўея і пачуваў сябе ніякавата. Але, калі прыйшла электрычка, і яму зрабілі знак, а потым цягнік крануўся з месца і пасунуўся наперад, паціху набіраючы хуткасць, — Хутканога піхнулі ў спіну, крыкнулі нешта абнадзейваючае, і ён пабег.

Спачатку ён з лёгкасцю абагнаў электрычку, але праз хвіліну-другую састаў насунуўся на яго з ле- вага боку там ішла чыгунка, — нейкі час яны паралельна рухаліся разам, а потым цягнік вырваўся наперад, прамільгнуў за дрэвамі яго апош- ні вагон, і знік. Хутканог апынуўся на шашы ў адзіноце.

Яму шанцавала: вецер, хоць і слабы, дзьмуў у спіну. Шаша была напаўпустая, бо ў выхадныя дні грузавікоў на ёй заўсёды няшмат. Ззаду рухалася аўто з аператарам, зрэдку яго машына выходзіла наперад, і тады Хутканога здымалі ў фас.

Адносная адзінота, рытм бегу, у які ён адразу ўцягнуўся, звыклыя краявіды па баках ад дарогі, сонца над галавой — усё напоўніла яго пачуццём не- асэнсаванай гармоніі. Але Хутканог, нават са сваёй інфантыльнасцю падсвядома разумеў, што, нягледзячы на гэтую гармонію, жыццё запоўнена хаосам і варожымі яму сіламі.

Думкі яго, тым не менш, былі простыя, — абстра- гавацца ён не ўмеў, і тычыліся цяпер толькі аднаго: дагнаць на перастанку электрычку, і, скарыстаўшыся тэрмінам, пакуль яна будзе стаяць, прапускаючы грузавыя саставы, як мага далей вырвацца на перад і дасягнуць горада раней. Хутканог думаў і пра грошы, якія ён мусіць зарабіць, калі пераможа, і пра дзяўчыну Машу, а ён бачыўся з ёй яшчэ раз, калі зноў пабываў у горадзе. Маша, як і ранен, сядзела з дзяўчатамі ў скверыку — усе яны вельмі абрадаваліся, калі ўбачылі яго — Хутканог быу у гэтым ўпэўнены. Ён зноў частаваў усіх танным віном, Маша пыталася ў яго пра грошы і ці не перадумаў ён з ёй ажаніцца, можа, знайшоў іншую, і ён горача запэўніваў яе, што не перадумаў, а як толькі заробіць грошай, то яны і ажэняцца. I вось цяпер яго мара павінна была спраўдзіцца, анягож.

Час, між тым, ішоў. Аператары ў электрычцы і на шашы перагаворваліся з рэжысёрам, вядучы ў студыі аб’яўляў усе звесткі ў эфір. Пачаліся званкі зацікаўленых людзей. Шматматлікія заўзятары «хва- рэлі», вядома, за Хутканога і з нецярпеннем чакалі, што будзе далей.

3 шашы перадалі хвіліны і секунды, за якія Хутканог пераадолеў першыя дзесяць кіламетраў, але ніхто не паверыў, бо хвіліны тыя і секунды былі надта хуткія. Аператар з шашы сам вырашыў, што памыліўся і звязаўся са сваім калегам з электрычкі — яна ўжо стаяла, прапускаючы таварнякі. Той адказаў, пгго па- куль нічога не ведае: будуць чакаць Хутканога.

Яшчэ праз дзесяць кіламетраў Хутканог пера- адолеў прыкладна палавіну ўсёй дыстанцыі і «дас- таў» электрычку. Тая ўжо хвілін дваццаць «адпа- чывала» на перастанку. На бягу юнак, нібы мара- фонец, выпіў з пласцікавага. кубачка прапанаваны нму напой з глюкозай і, не збіваючы тэмпу, рушыў далей. Бег Хутканога быў па-ранейшаму ўпэўнены, моцны, прыгожы і сведчыў, што сілы ў яго, і нема- лыя, яшчэ засталіся.

Цяпер ён ужо быў наперадзе і вёў рэй. Яго сапер- нік металічная грамада электрычкі — заставаўся ззаду і быў пакуль нерухомы. Нерухомы? 3 кожным метрам дыстанцыі, якая імкліва скарачалася і на- бліжала яго да фінішу, упэўненасць у гэтым слабе- ла. Што там, за спінай? Ён павялічыў тэмп бегу.

Між тым аператар з шашы далажыў у студыю, што Хутканог значна перакрывае графік. 3 электрычкі ж паведамілі, што яны ўсё яшчэ стаяць на месцы.

  • Пагаварыце з машыністам, — тэлефанавалі са студыі. —- Няхай адпраўляецца на некалькі хвілін раней і не затрымліваецца на прыпынках. Ці вы там думаеце, што ў нас тысячы долараў валяюцца пад сталамі?
  • Ты чуў? — звязаўся аператар з электрычкі са сваім калегам на шашы. — Шэф, пэўна, вырашаў «кінуць» нашага імбецыла.
  • А, чорт. Ты б паглядзеў, як ён бяжыць. Гэта ж геній бегу. Мне шкада.
  • Шкада і мне, ды грошыкі важней. I наша кан- тора не лепшая за іншыя. Дэфіцыт сумлення.
  • Ведаю, анягож.

Адзінокі бягун тым часам пераадолеў ужо болып як трыццаць кіламетраў і набліжаўся да горада. Але следам за ім, імкліва скарачаючы адлегласць, ужо імчаў цягнік.

Стома абрынулася на яго нечакана. Хутканог раптам адчуу, як сілы пакідаюць яго. Ногі станавілі-ся непаслухмянымі, а мышцы іх наліліся цяжарам. Магутным яго лёгкім ужо не хапала кіслароду. У грудзях пякло. Рукі ў лакцях разгіналіся ўсё больш і больш, быццам важылі кілаграмы, у галаве пачаўся незразумелы звон. Хутканог не ведаў, што ў бегуноў на стаерскія дыстанцыі дзесьці пасля трыццаці кіламетраў бегу пачынаецца збой у рабоЦе ўсяго арганізма — так званая «мёртвая кропка». У гэтыя хвіліны чалавечае цела прагне аднаго — спыніцца няглядзячы ні на што, паваліцца на зямлю і адпачываць. Многія знакамітыя спартсмены ў такія хвіліны сыходзілі з дыстанцыі, іншыя намаганнем волі і рызыкуючы жыццём працягвалі бег. За дзень Хутканог іншым разам прабягаў па трыццаць, сорак і больш кіламетраў запар, але ён заўсёды мог знізіць тэмп бегу ці проста перадыхнуць. Цяпер гэтага не выпадала.

Ён сцягнуў з сябе мокрую майку, але палёгкі не наступіла. «Спыніцца, спыніцца, бегчы цішэй, свідравала неадчэпная думка. Вушы яго чуйна лавілі гукі за спінай, з таго боку, адкуль па рэйках павінна была імчаць электрычка. Скрозь прасветы паміж дрэў абапал дарогі Хутканог каліні- калі бачыў чыгуначны пуць. Потым ён пачуў шум цягніка, але калі азірнуўся, то з некаторай палёгкай упэўніўся, што яго даганяе таварняк.

3 машыны суправаджэння яго падбадзёрвалі, нешта крычалі, ён не разумеў, потым здагадаліся і працягнулі праз вакно шклянку вады. Хутканог прагна выпіў, але адчуў сябе горш.

«Грошы... Ён павінен зарабіць іх»...

Раптам Хутканог убачыў рэкламныя шчыты. Гэта была гарадская ўскраіна, і ён прыбавіў хуткасці.

Між тым аператары вялі ажыўленую гутарку са студыяй. На апошні прагон кранулася электрычка, але апошнія лічаныя кіламетры заставалася пераа- долець і Хутканогу.

Дырэктар студыі і адказны за шоу кансультаваў- ся з жукаватымі на выгляд памочнікамі-зухамі.

  • Калі ўбогі выйграе, то будзеце плаціць яму са сваіх кішэняў, — быў прысуд. Урэшце, хто ўсё аадлічваў і заверыў мяне, што на гэтым адрэзку цягмік абагнаць не па сілах нават чэмпіёну свету?
  • Ён і не абгоніць. Электрычка ўжо ўязджае ў горад.

ІІамочнікі, тым не менш, пра нешта зашапталіся. Адзін з іх быў нязгодны, на яго ціснулі і ён урэшце махнуў рукой і змоўк.

Апошні кіламетр Хутканог павінен быў бегчы уздоўж пуцей па сцяжынцы, бо шаша ішла ўбок, а

 

фінішаваць ён мусіў на вакзале, дзе ўжо сабраліся суддзі, гледачы і проста разявакі.

Ен цярпеў. Перад вачыма, нібы ў тумане, плылі чыесьці твары, вобразы, сцежка была няроўная, з рассыпаным там-сям жвірам, адзін раз ён паслізнуўся і ледзь не ўпаў на зямлю, але ўстаяў на на- гах. Сонца выпальвала з яго цела алошнія кронлі вільгаці.

Цягнік даганяў. Але перад тым, як спыніцца, на канечным прыпынку яму трэба было затармазіць, што і пачалі рабіць машыністы.

Хутканог зразумеў, што пераможа, як толькі хуткасць цягніка, які быў ужо ўпоравень з ім і хуткасць яго бегу зраўняліся.

Ён фінішаваў першым. Хістаючыся, Хутканог зрабіў па інерцыі яшчэ некалькі крокаў і — паваліўся на асфальт. Стома апанавала цела. Студыйцы падбеглі да яго, пачалі паднімаць, але іх апярэдзіў адзін з памочнікаў. У руках у яго было вядро з вадой.

Горача? — спытаў ён.

Хутканог не разумеў.

— Ахаладзіць?

I, не чакаючы адказу, жукаваты памочнік выліў на пераможцу вядро ледзяной вады.

Хутканог удыхнуў паветра, але выдыхнуць яго ўжо не здолеў. Цела яго працяла сутарга, спіна вы- гнулася дзіўным чынам, пальцы рук зашкраблі ас- фальт, а святло дня перад вачыма пачало гаснуць.

Урач хуткай дапамогі засведчыў, што смерць наступіла ад раптоўнай спазмы сасудаў і спастычнага тэрмашоку. Міліцыянты накрылі цела хусцінай.

Гарадская апазіцыйная газета паведаміла пра здарэнне двума дзесяткамі пафасных радкоў.

Катэгорыі: Пятроўская Т. М. | Дадаў: Татьяна
Праглядаў: 1018 | Загрузок: 25 | Рэйтынг: 2.8/4
Усяго каметарыяў: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Тэматычны кантроль
Апытванне
Какую литературу вы предпочитаете читать?
Всего ответов: 75
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук