Конкурс - 2 Марта 2014 - Філолагі вітаюць
Вторник, 17.01.2017, 18:04
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Галоўная » 2014 » Март » 2 » Конкурс
00:20
Конкурс

Кожны ўдзельнік ці група ўдзельнікаў можа прадставіць на конкурс не больш як адну творчую работу (эсэ, сачыненне, літаратурны праект, апавяданне, п’еса, зборнік ці нізка вершаў). Аб’ём творчых работ не абмежаваны. Магчымы мультымедыйныя дадаткі, якія прадстаўляюцца ў электронным выглядзе.

2.3. Першая старонка (тытульны ліст) конкурснай работы павінна змяшчаць:

– прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(ў) (поўнасцю);

– прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка(оў) (поўнасцю);

– прозвішча, імя, імя па бацьку адказнага за выпуск (поўнасцю);

– месца вучобы, клас, паштовы адрас і тэлефон навучальнай установы;

– хатні адрас, электронны адрас (калі ёсць), нумары тэлефонаў (хатні, мабільны) удзельніка (удзельнікаў);

– тэма творчай работы ці назва зборніка, у які ўваходзяць творы вучня (вучняў) данай навучальнай установы (творы настаўнікаў могуць быць прадстаўленыя, але ў конкурсе не ўдзельнічаюць).

2.4. Конкурс праводзіцца па наступных тэматычных накірунках:

– 70-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;

– "Іх імёнамі названы…”;

– Мае родзічы – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;

– "Люблю цябе, чыстая Белая Русь”.

2.5. Дасланыя конкурсныя работы павінны быць прадстаўлены ў друкаваным і электронным выглядзе. Работы, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца.

2.5.1. Электронны выгляд работ і фотаздымкаў можа быць прадстаўлены на электронным носьбіце (CD або USB Flash) або дасланы на электронны адрас ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі”: oo-spb@tut.by

2.6. Тэкст творчай работы (акрамя зборнікаў творчасці) павінен быць надрукаваны ў тэкставым рэдактары MSWord. Шрыфт Times New Roman, 14 кегль, інтэрвал 1,5. Параметры старонкі: справа – 10 мм, злева – 30 мм, зверху і знізу – па 20 мм. Нумарацыя старонак – зверху па цэнтры старонкі. Асноўны тэкст работы павінен быць захаваны асобным файлам, назва якога складаецца з прозвішча канкурсанта і слова "text”.

Праглядаў: 153 | Дадаў: Татьяна | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каметарыяў: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Апытванне
Оцените мой сайт
Всего ответов: 138
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук
Каляндар
«  Март 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31