Пятница, 29.03.2024, 00:50
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Галоўная » 2014 » Сентябрь » 26 » Літаратурны каляндар
01:42
Літаратурны каляндар

30 верасня 1892 года нарадзілася беларуская паэтка Зоська Верас. Яна пісала як добрыя, рамантычныя вершы для дарослых, так і вершы для дзяцей. З апошнімі вы абавязкова пазнаёміцеся на ўроках дзіцячай літаратуры. Прапануем верш для дарослых, пра каханне.

Верш прысвячаецца ўсім, хто так і не рашаецца напісаць сваім любімым, прызнацца ў каханні. Рашайцеся, шляхоў зрабіць гэта шмат.

Хацела да цябе напісаці
На пялёстку ружы пахучай,
Але пялёстак мог згінуць
У пору буры грымучай.

Хацела да цябе напісаці
На скрыллі у матылёчка,
Але матыль умірае,
Як прыйдзе цёмная ночка.

Хацела я ліст паслаці
Праз ластаўку з нашага дома,
Але ж яна магла даці
Яго каму-небудзь другому.

І так дзянёчкі праходзяць…
Не маю яго як паслаці,
А ліст такі ўжо сардэчны
Хацелася напісаці.

Праглядаў: 466 | Дадаў: Татьяна | Рэйтынг: 5.0/5
Усяго каметарыяў: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Апытванне
Какую литературу вы предпочитаете читать?
Всего ответов: 75
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук
Каляндар
«  Сентябрь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930