22 студзеня
25 гадоў назад (1989) Савет Міністраў БССР прыняй пастанову "Аб увекавечанні
памяці ахвяр масавых рэпрэсій 1937 – 1941 гг. у лясным масіве Курапаты”. Курапаты — месца масавых
расстрэлаў у 1937-41 гг. Паводле прыблізных ацэнак незалежных даследнікаў,
сталінскія апрычнікі рэпрэсавалі ў Беларусі больш за 600 тысяч чалавек.
Трагедыя закранула кожную трэцюю-чацвёртую сям’ю. Колькі дакладна, сказаць
немагчыма, бо Беларусь застаецца ці не адзінай краінай, дзе датычныя рэпрэсій
архівы КДБ па-ранейшаму зачыненыя. Калі чэсна, так мы і сёння маглі б не ведаць
пра Курпаты. Дапамагла прэса, а канкрэтнаартыкул Зянона Пазняка i Яўгена Шмыгалёва "Курапаты — дарога
смерцi", які пабачыў свет у газеце "Лiтаратура i мастацтва" 3
чэрвеня 1988 г.Пачаўся сапраўдны
грамадскі выбух, які і скончыўся той самай пастановай. Рэпрэсіі? Жудаснае слова. У канцы трыццатых гадоў
рэпрэсіі выкасілі амаль усю беларускую інтэлігенцыю. Менавіта таму, калі ў
наступны раз будзеце скардзіцца на беднасць беларускай класікі, успомніце гэтыя
лічбы.