Пятница, 29.03.2024, 11:12
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Галоўная » 2014 » Май » 22 » Новыя перамогі
00:43
Новыя перамогі

19 мая 2014 г.  у сталічным Доме літаратараў Саюзам пісьменнікаў Беларусі і рэдакцыяй часопіса “Роднае слова” падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу творчых работ вучняў,  прысвечанага 70-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У конкурсе  ўдзельнічалі навучэнцы з усіх рэгіёнаў краіны. Пераможцы ў намінацыях “Люблю цябе, чыстая Белая Русь!, “Мае родзічы – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”, “Да 70-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” атрымалідыпломы і падарункі ад СПБ. Кіраўнікі творчых работ вучняў-пераможцаў  – настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, гісторыі  – узнагароджаны граматамі.

Віншавалі ўдзельнікаў пісьменнік, генерал-маёр авіяцыі Анатоль Канстанцінавіч Сульянаў; першы сакратар  СПБ, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Генадзь Пятровіч Пашкоў; сакратар СПБ Георгій Васільевіч Марчук; кіраўнік Мінскага аддзялення СПБ Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў; член праўлення СПБ Яўген Іванавіч Каршукоў; доктар філалагічных навук, прафесар Іван Васільевіч Саверчанка, старшыня журы конкурса, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Зоя Іванаўна Падліпская, супрацоўнікі названага выдання.

Праведзены конкурс яшчэ раз засведчыў, што, нягледзячы на доўгія 70 гадоў, якія аддзяляюць нас ад таго светлага часу вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, подзвіг народа не забыты нашчадкамі. Беларуская моладзь, якую хвалюе праблема зберажэння духоўнай беларускай спадчыны, паважліва ставіцца да гераічнага мінулага нашай краіны і сваіх продкаў, роднай мовы і літаратур

Наша навучэнка Герасіменка Вольга пад кіраўніцтвам Пятроўская Таццяны Міхайлаўны атрымала дыплом 3 ступені і грашовы падарунак. Віншуем!

 

Праглядаў: 529 | Дадаў: Татьяна | Рэйтынг: 5.0/2
Усяго каметарыяў: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Апытванне
Оцените мой сайт
Всего ответов: 171
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук
Каляндар
«  Май 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031