Понедельник, 21.08.2017, 16:53
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Рыхтуемся да кантролю

Галоўная » Артыкулы » Мои статьи

Беларуская мова. 1 курс.

Гэта трэба ведаць для Тэматычнага кантролю № 1.

  1. Правапіс націскных і ненаціскных галосных.

 

О, Э пішуцца пад націскам, А – не пад націскам: шэрсць – шарсцяны.

Выключэнні.

  1. Э захоўваецца ў словах, утвораных ад слова сэнс.
  2. У іншамоўных словах у пачатку слова і ў сярэдзіне пасля зацвярдзелых: Экзамен, рэкорд, дэталь. У даўнозапазычаных няма выключэння: рамонт, майстар, сакратар.
  3. На месцы ненаціскнога Э ужываецца Ы у словах інжынер, трывога, брызент, цырымонія, арышт, рызіна, почырк, чыгун, дрызіна, рысора, канцылярыя, горыч, марыва, дрывасек, дрымота, хрышчэнне. Два варыянта мачыха-мачаха, зарава-зарыва.
  4. Літара Э захоўваецца не пад націскам у першай частцы складаных слоў: рэдказубы.
  5. О захоўваецца не пад націскам ў канцы іншамоўных слоў, калі яна стаіць пасля галоснай: Рамэо, але радыё.

 

Е, Ё пішуцца пад націскам, Я – у першым складзе перад націскам: зелень – зялёны.

Выключэнні:

  1. У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць, семсот.
  2. У іншамоўных словах захоўваецца літара Е ў першым складзе перад націскам, асабліва ў спалучэннях ге, ке, хе: метро, генерал, бензін.  Але ў даўнозапазычаных захоўваецца Я ў першым складзе перад націскам: яўрэй, янот, яфрэйтар, сяржант.
  3. Каранёвая і суфіксальная Я не змяняецца: пяцярня, дроюязь.
  4. Словы: сівы, сівізна, вільгаць, пасівелы.
  5. Не і Без, калі яны стаяць асобна, заўсёды пішуцца з Е: не быць. Калі ж яны становяцца часткай асновы, то падпарадкоўваюцца агульнаму правілу: бязмежны, непрыхільны.

 

 

                           Ужыванне літар Ў і У

Літара У пішацца:

  1. У пачатку сказа,пасля зычных, пасля знакаў прыпынку, акрамя двукосся і злучка: Мая маці - урач. Прыём вяла жанчына-ўрач.
  2. Ва ўласных назвах.
  3. У сярэдзіне іншамоўных слоў, калі ўтвараецца самастойны склад –ус, -ум.
  4. Літара Ў пішацца:
  1. Пасля галосных (у рускай мове замест ў у гэтых словах ужываецца Л, В): кроў, воўк.
  2. У сярэдзіне іншамоўных слоў, калі не ўтварае склад (аў): аўдыторыя.

Тыпы маўлення

У маўленні   існуюць   тры   тыпы,  тры разнавіднасці тэкстаў: апавяданне, апісанне і разважанне.

Апавяданне – гэта тэкст, які паведамляе пра падзеі і адказвае на пытанне:  што адбылося?

Будуецца па схеме:

  • уступ
  • развіццё дзеяння
  • заканчэнне

Прыклад. Аднойчы група Д-11 вырашыла зрабіць падарунак свайму куратару (уступ). Яны сабраліся разам і падрыхтавалі сапраўдны вакальны нумар, упрыгожылі ўрачыста кабінет (развіццё дзеянняў). Куратар была ўдзячна да слёз (заканчэнне).

Апісанне – гэта  тэкст, які апісвае прыкметы прадмета, стану чалавека, асяроддзя і адказвае на пытанне: які прадмет. Будуецца па схеме:

  • агульнае ўражанне
  • пералік прымет
  • агульная ацэнка

Прыклад. Група Д-11 у гэтым годзе мае свае асаблівасці (агульнае ўражанне). У групе па-ранейшаму вучацца толькі адны дзяўчаты. Але ў гэтым годзе група адрозніваецца вялікай колькасцю музычна адораных людзей (пералік прыметаў). Думаю, група атрымалася вельмі творчай (агульная ацэнка).

Разважанне – тэкст, які дае тлумачэнне нейкай з'яве і адказвае на пытанне: як? Чаму? Па якой прычыне? Будуецца па схеме:

  • тэзіс
  • доказы
  • вывад

Прыклад. Група Д11 – лепшая ў каледжы (тэзіс). Дзяўчаты ўжо з першых дзён праяўляюць творчую актыўнасць і зацікаўленасць у будучай прафесіі, збіраюцца арганізаваць валанцёрскі рух (доказ). Гэты добры пачатак для роспеху групы (вывад).

Ад тыпаў маўлення трэба адрозніваць стылі маўлення. Іх пяць! Запомніце: стыляў – пяць, тыпаў – тры.

Стылі маўлення

Думаю, што вы ўсе хоць раз чулі пра стылі. Стылі маўлення. Іх усяго пяць. Пяць, як пальцаў на руцэ. У кожнага стыля ёсць свая мэта. І ў гэтым іх галоўнае адрозненне.

Мастацкі стыль. Ад слова МАСТАК. Галоўнае тут выказаць свае пачуцці. І ўздзейнічаць тым самым на вашыя пачуцці. Для любіцеляў чытаць гэтае пачуццё знаёмае.

Публіцыстычны стыль. Слова публіка тут галоўнае. Бо ў публіцыстычным стылі аўтар павінен уздзейнічаць на чытача ці слухача.

Навуковы стыль. Ад слова НАВУКА. А что галоўнае ў навуцэ? Правільна. Тлумачэнне. Мэта дадзенанага стыля – тлумачыць, данасіць да нас інфармацыю.

Афіцыйна-справавы. Тут, канешне, базавае слова – афіцыяльны. Мэта дадзенага стыля – таксама перадача інфармацыя, але ў адрозненні ад афіцыйна-справавога стыля – інфармацыя гэта павінна быць афіцыйнай. Афіцыйная інфармацыя – гэта абсалютна ўсе дакументы, з якімі вы сустракаліся ў жыцці.

Гутарковы. Тут ключавое слова – гутарка. Мэта дадзенага стыля – гэта абмен думкамі. Гутарковы стыль, насамрэч лягчэй за ўсё пазнаць, бо ён сам па сабе не прызначаны для пісьма. Ён таму і гутарковы, што ўжываецца ў гутарцы. На паперы ён афармляецца часцей за ўсё ў выглядзе дыялогаў.

(Лісты (на адваротным баку ці разам сам мной)

МАСТАЦкі – ПАЧУЦЦІ

ПУБЛІЦыстычны – уздзеянне

НАВУКовы – інфармацыя

АФІЦЫЙНа-справавы – афіцыйная інфармацыя

ГУТАРКовы – абмен думкамі

Як бачыце, у кожнага стыля свае мэты, свае задачы. Адпаведна кожны стыль выкарыстоўваюцца ў пэўнай сферы.

Мастацкая літаратура, напрыклад, нейкі раман ці верш – гэта мастацкая літаратура.

Рэферат, курсавая работа, падручнік па беларускай мове – гэта навуковы стыль.

Газета, выступленне палітыкаў на мытынгу, выпуск навінаў – гэта публіцыстычны стыль

Заява, справаздача, аб’ява – гэта афіцыйна-справавы стыль

Цяжкасці амаль заўсёды з’яўляюцца з вызначэннем публіцыстычнага стыля, які можа быць занадта падобны да мастацкага і навуковага. Справа ўся ў тым, што публіцыстычны аб’ядноўвае рысы і мастацкага і навуковага стыля, менавіта таму такія і цяжкасці. Публіцыстычны стыл заўсёды мае ярка выражаную ідэю, бо для яе аўтара важна ўздзейнічаць на вас любымі сродкамі і данесці да вас гэтую ідэю.

                Ітак, вы ведаеце пяць стыляў. МАСТАЦКІ … галоўнае пачуцці. Раманы, вершы, апавяданні – гэта ўсё, што любяць мастакі.

ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ стыль… уздзейнічаць на вас любымі сродкамі захапляючы ваш мозг у свій палон… артыкулы ў газетах, рэпартажы, гэта ўся пра яго, пра публіцыстычны стыль

НАВУКОВЫ стыль … стыль выкладчыкаў і настаўнікаў, давесці да вас інфармацыю, лагічную, без усялякіх эмоцый, і гэтая інфармацыя не заклікае вас рабіць нешта, яна застаецца з вамі, пашырае ваш кругагляд.

АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ стыль заяў ды аб’яў. Стыль дакуметаў. Афіцыйная інфармацыя.

ГУТАРКОВЫ стыль. Стыль, якім карыстаецца кожны з вас. Мэта – абмен думкамі.

Які стыль выкарыстоўваю зараз я? Падумайце пра гэта.

 

Урок 6

Афіцыйна-справы стыль. Навуковы стыль.

Зусім нядаўна я расказвала вам пра стылі. Ах да, колькі іх? Пяць. Гэта вы памятаеце. А зараз падрабязней пра два стылі. Афіцыйна-справавы і навуковы стылі. Вы спытаеце, чаму пра іх? Справа ў тым, што гэтымі дзвюма стылямі вы абавязкова карычтаецеся. Усе вы пісалі рэфераты і заявы. Усе, ды не кожны рабіў гэта правільна, менавіта таму кожны вдукаваеы чалавек павінен абавязкова ведаць нюансы нэтых стыляў.

Ітак, стыль навуковы.

Вызначальныя рысы: навуковы выклад вызначаецца аб’ектыўнасцю, паколькі абапіраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб’ектыўныя ісціны, дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў, строгай лагічнасцю і доказнасцю, яснасцю выказванняў, абагульненасцю і абстрактнасцю, інфармацыйнай насычанасцю
 

Жанры стылю
Рэферат - гэта сціслая перадача асноўнага зместу навуковай адзінкі: кнігі, тэмы, артыкула, працы. Рэферат лічыцца пісьмовай формай разгортвання думкі, але пажадана пры падрыхтоўцы выкарыстоўваць некалькі літаратурных крыніц, выказваць свае ўласныя меркаванні і адносіны да асвятляемай праблемы. Рэфератам называюць яшчэ і даклад, які рыхтуецца на аснове ўражанняў ад прачытанага: кніг, артыкулаў, публікацый і інш. Можна падрыхтаваць і агучыць даклад на аснове пісьмовага рэферата, улічваючы асабісты вопыт, уласныя погляды.

Да навуковага стылю адносіцца і такі сціслы жанр, як анатацыя, якая змяшчаецца ў пачатку або ў канцы кнігі і з’яўляецца каштоўнай крыніцай інфармацыі для чытача.

Анатацыя — кароткі выклад зместу і яго характарыстыка. Такі від пісьмовай працы звычайна дае ўяўленне пра змест кнігі, характарызуе яго, а таксама можа паведамляць пра аўтара, час напісання, эпоху і г. д.

Выкладанню зместу або сутнасці працы, прамовы (навуковай, грамадскай) прысвечана і рэзюме. Яно абазначае яшчэ і кароткі вывад са сказанага, падагульненне, заключэнне. У сучасны момант выкарыстанне гэтага паняцця пашыраецца не толькі ў навуковым маўленні, але і ў іншых напрамках. Гэтым тэрмінам называюць у справавых або прафесійных зносінах аўтабіяграфію, таму што яна ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне дзейнасці чалавека. Выкарыстоўваюць і тады, калі неабходна падвесці вынік, зрабіць важны вывад.

Афіцыйна-справаы

іВызначальныя рысы: высокая ступень стандартызацыі (аднатыпнасць і паўтаральнасць афіцыйна-справавых папер), афіцыйнасць, аб’ектыўнасць, падкрэслена строгая танальнасць, дакладнасць; адназначнасць фармулёвак; паслядоўнасць у перадачы фактаў, фармулёвак і рашэнняў; выклад адбываецца ў форме прадпісання, канстатацыі, сцвярджэння; неасабовы характар выказвання.

 


 

 

Катэгорыі: Мои статьи | Дадаў: Татьяна (08.09.2014)
Праглядаў: 1056 | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каметарыяў: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Тэматычны кантроль
Апытванне
Оцените мой сайт
Всего ответов: 143
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук