Четверг, 28.03.2024, 18:09
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Рыхтуемся да кантролю

Галоўная » Артыкулы » Мои статьи

Беларуская мова. 2 курс.

Фанетыка.

Наш першы ўрок быў прысвечаны ФАНЕТЫЧНАМУ ПРЫНЦЫПУ беларускай мовы. Усе ведаюць галоўны закон беларускай мовы: як чуеш, так і пішаш. Дык вось няпраўда гэта ўсё! Доказ таму фанетычныя прынцыпы. Запамінаем іх.

На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы:

  1. Правапіс о, э – а: бор – бары, сэрца – сардэчны, сосны – сасна, цэны – цана, адрас, трыо, Токіо, рэвалюцыя, дэпутат, ветэран.

 

  1. Правапіс е, ё – я: лес –ляснік, легчы – ляжаць, мёд – мядовы, каляндар, сяржант, янот, яфрэйтар, сезон, медаль, легенда, дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць.

 

  1. Правапіс прыставак на з (с): бяздомны, бясстрашны, бездапаможны, скінуць, ссыпаць, змалоць, расказаць, раздаць, уздымаць, ускопваць.

 

  1. Павапіс д – дз, т – ц: хада –хадзіць, карта – на карце, людзі, дзеці, дзерці, церці, цесны, дырэктар, апладысменты, тэатр, матэматыка, каранцін, акцёр, індзеец, Одэр, Цюмень.

 

  1. Парвапіс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл: позна, сонца, сэрца, міласэрны, радасны, слаць.

 

  1. Напісанне літары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, г, х і суфікса  -ств-, а таксама каранёвага с і суфікса -ск-: прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, многа – мноства, птах – птаства, беларус – беларускі, Палессе – палескі.

 

  1. Напісанне літары ц на месцы спалучэнняў т, ч, к, ц і суфіксальнага с (у суфіксах -ск-, -ств-): брат – брацкі, студэнт – студэнцтва, ткач – ткацкі, сваяк – сваяцкі, настаўнік – настаўніцтва, кравец – кравецкі.

 

  1. Прыстаўныя гукі,  правапіс ў.

Калі прынцып фанетычны, то для напісання адзначаных слоў, трэба ведаць фанетыку, рабіць фанетычны разбор, транскрыпцыю слоў. Вось галоўнае, што вы павінны ведаць.

6 правілаў для фанетычнага разбору

  1. Літар Я, Е, Ю, Ё няма. Пасля галосных, мяккага знака, апострафа, ў і ў пачатку слова гэтыя літары абазначаюць два гукі: ЙА, ЙЭ, ЙУ, ЙО. У астатніх выпадках – А, Э, У, О.
  2. Гукі   Ш, Ж, ДЖ, Р, Ц, Ч – зацвярдзелыя.
  3. Часціцы і прыназоўнікі разам са словам, да якога яны адносяцца ўтвараюць адно фанетычнае слова: не быў – (Н’АБЫЎ)
  4. ДЗ, ДЖ  абазнакчаюць адзін гук. Але не блытаць са словамі тыпу – падзабыць, дзе няма ДЗ, проста гукі Д і З аказаліся побач.
  5. Свісцячыя (З, С, Ц, ДЗ) памякчаюцца перад наступнымі мяккімі, акрамя Г’, К’, Х’.
  6. Р, Л, М, Н, В – санорныя гукі, НЯПАРНЫЯ!
  7. Фанетычны разбор. Прыклад.

 

У з о р . Адхіснуцца [атх'існуца]

Слова складаецца з 4 складоў, націскны склад [ну].

[А] - галосны, абазначаны літарай а

[т] - зычны, глухі, цвёрды, абазначаны літарай д;

[х] - зычны, глухі, мяккі, абазначаны літарай х;

[і] - галосны, абазначаны літарай і;

[с] - зычны, глухі, цвёрды, свісцячы, абазначаны літарай с;

[н] - зычны, звонкі, цвёрды, абазначаны літарай н;

[у] - галосны, абазначаны літарай у;

[ц]-зычны, глухі, цвёрды, свісцячы, падоўжаны, абазначаны

літарамі цц; [а] - галосны, абазначаны літарай а.

У слове 4 галосныя і 5 зычных гукаў,.якія перадаюцца 10 літарамі.

 

Транскрыпцыя слоў. Прыклады.

          вучышся                 [ вучысс’а]

          нясвіжскі                  [ н’ас’в’ішск’і]

         лётчык                     [л’оччык]

         у лодцы                      [ улоццы]

         гарадскі                   [ гарацк’і ]

         варотцы                   [  вароццы ]

  

Ёсць яшчэ адзін прынцып – марфалагічны. Тут таксама трэба завучыць.

Марфалагічны прынцып заключаецца ў аднастайнай перадачы на пісьме марфалагічных частак слова (марфем) незалежна ад іх вымаўлення: гарады – гарадкі – гарадскі, воз – перавозка – возчык. Паводле гэтага прынцыпу на пісьме гукі ў слабых пазіцыях перадаюцца тымі ж літарамі, што і ў моцных.

На марфалагічным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы.

  1. Правапіс звонкіх зычных на канцы слоў і перад глухімі: гады – год, снягі – снег, казаць – казка, сцяжынка – сцежка. Гэтаму ж правілу падпарадкоўваецца напісанне прыставак і прыназоўнікаў на -б, -д, а таксама прыназоўнікаў на : абтрэсці, адпусціць, над хатай, аб сыне, з поля, праз хвіліну.
  2. Правапіс глухіх зычных перад звонкімі: касіць – касьба, лічыць – лічба, малаціць – малацьба.
  3. Правапіс шыпячых перад свісцячымі і свісцячых перад шыпячымі: рэчка – на рэчцы, мыеш – мыешся, вазіць – перавозчык, пясок – пясчаны, зжаць, сшытак, бясшумны.
  4. Правапіс цвёрдых – мяккіх зычных. Мяккасць зычных, якая ўзнікае пад уплывам наступнага мяккага гука, на пісьме не перадаецца: збор – збіраць, спаць – спіць, мост – мосцік, снег, змена, святло, смех.
  5. Правапіс каранёвых зычных з, ш, ж, г, х перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў: каўказскі, рыжскі, чэшскі, выбаргскі, казахскі.
  6. Правапіс д, т перад ц, ч: на кладцы, у хатцы, перакладчык, лётчык;
  7. Правапіс каранёвага д перад суфіксам -ск-, -ств-: завадскі, параходства;
  8. Правапіс е ў прыназоўніку без і часціцы не: не быў, не ведаў, без клопату, без радасці.

Трэніровачны варыянт

1 узровень (5-6 балаў)

1. Адзначце словы, у якіх ётаваныя літары абазначаюць два гукі.

         а) яліна                 д) елка

         б) верабей            е) якар

         в)  ліпа                 ё) спёка

         г)  яна                 ж) сцёгны

2. Адзначце словы, у якіх літара дз абазначае адзін гук

 

А) падземны

Б) падзяка

В) падзел

Г) дзіравы

Д) дзень

Е) падзалаціць

 

 

3. Адзначце словы з мяккімі свісцячымі гукамі

 

А) знявага

Б) цвік

В) цмяны

Г) сліна

Д) сказаць

Е)сцяміць

4. Падкрэсліце ў словах зацвярдзелыя зычныя.

          Жах, пажаўцець, шчаўё, чын, пачарнець, парабак, знікнуць, смяяцца, паўналетні, святло

2 узровень (7-8 балаў)

1. Зрабіце транскрыпцыю наступных слоў

Хаваешся   [хавайэсс’а],   з   песняй [сп’эс’н’ай],   спіш[с’п’іш],,   малацьба [маладз’ба],   разведчык[раз’в’эччык],   на ўроку[наўроку], коцік [коц’ік], сад [сат].

3 узровень (9-10 балаў)

Зрабіце фанетычны аналіз слоў

Знічка, прастор, дождж

Знічка – знІч-ка – 2 склады

[з’] – з- зычны, мяккі, звонкі

[н’] – н – зычны, санорны, мяккі

[і]    і – налосны, націскны

[ч] – ч – зычны, зацвярдзелы, глухі

[к] – к – зычны, цвёрды, глухі

[а] – а – галосны, ненаціскны

6 гукаў, 6 літар

 

Прастор – прас – тОр – 2 склады

[п]п – зычны, цвёрды, глухі

[р]р – зычны, зацвярдзелы, санорны

[а]а – галосны, ненаціскны

[с]с –зычны, цвёрды, глухі

[т]т – зычны, цвёрды, глухі

[о]о – галосны, націскны

[р]р – зычны, зацвярдзелы, санорны

7 гукаў, 7 літар

 

Дождж – 1 склад

[д]д  - зычны, цвёрды, звонкі

[о]о – галосны, націскны

[ш]ж – зычны, зацвярдзелы, глухі

[ч]дж - зычны, зацвярдзелы, глухі

4 гукі, 4 літары

 

 

Катэгорыі: Мои статьи | Дадаў: Татьяна (22.09.2014)
Праглядаў: 4072 | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каметарыяў: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Тэматычны кантроль
Апытванне
Какую литературу вы предпочитаете читать?
Всего ответов: 75
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук