Среда, 24.04.2024, 14:22
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Рыхтуемся да кантролю

Галоўная » Артыкулы » Мои статьи

Беларуская мова 2 курс. Арфаграфія

Правапіс галосных.

О, Э пішуцца пад націскам, А – не пад націскам: шэрсць – шарсцяны.

Выключэнні.

  1. Э захоўваецца ў словах, утвораных ад слова сэнс.
  2. У іншамоўных словах у пачатку слова і ў сярэдзіне пасля зацвярдзелых: Экзамен, рэкорд, дэталь. У даўнозапазычаных няма выключэння: рамонт, майстар, сакратар.

На месцы ненаціскнога Э ужываецца Ы у словах інжынер, трывога, брызент, цырымонія, арышт, рызіна, почырк, чыгун, дрызіна, рысора, канцылярыя, горыч, марыва, дрывасек, дрымота, хрышчэнне. Два варыянта мачыха-мачаха, зарава-зарыва, хрыбет, брыво, глытаць, грымоты, дрывасек, дрывотня, дрымота, блыха, крывавы, плывец, хрысціца

  1. Літара Э захоўваецца не пад націскам у першай частцы складаных слоў: рэдказубы.
  2. А захоўваецца не пад націскам ў канцы іншамоўных слоў, калі яна стаіць пасля галоснай: Рамэа, але радыё.

 

Е, Ё пішуцца пад націскам, Я – у першым складзе перад націскам: зелень – зялёны.

Выключэнні:

  1. У іншамоўных словах захоўваецца літара Е ў першым складзе перад націскам, асабліва ў спалучэннях ге, ке, хе: метро, генерал, бензін.  Але ў даўнозапазычаных захоўваецца Я ў першым складзе перад націскам: яўрэй, янот, яфрэйтар, сяржант.
  2. Каранёвая і суфіксальная Я не змяняецца: пяцярня, дроюязь.
  3. Словы: сівы, сівізна, вільгаць, пасівелы.
  4. Не і Без, калі яны стаяць асобна, заўсёды пішуцца з Е: не быць. Калі ж яны становяцца часткай асновы, то падпарадкоўваюцца агульнаму правілу: бязмежны, непрыхільны.

 

 

 

Правапіс галосных у складаных словах

У складаных словах могуць быць два націскі – асноўны і пабочны. Адзін націск, калі ён падае на першы склад другой часткі: чарнабровы.

Калі націск у другой частцы слова падае на другі, трэці склады, то ў першай частцы ўзнікае дадатковы націск: чорнавалосы.

Выключэнні:

  1. Калі першая частка

 што- штогод

сто- стотысячны

проці- проціракавы

свое- своеасаблівы

кіна- кінахроніка

фота- фотамантаж, але фатограф, фатаграфаваць

мота- мотаспорт, але матацыкл, матацыкліст

каля- калясардэчны

грос- гросмайстар

контр- контратака

кантра- кантрамарка

паў- паўрубля, але поўнач

радыё- рыдётэхнічны

  1. Словы збОжжаздача, збОжжасховішча, мОвазнаўства, усхОдазнаўства, азОтнакіслы, малОчнакіслы, ружОвашчокі, чырванашчокі, гарналыжны.
  2. Літара Э ў першай частцы захоўваецца: шэравокі, мэтазгодны.

Правапіс Е і Я ў складаных слову падпарадкоўваецца правілу якання. У першым складзе перад націскам пішацца Я, у астатніх выпадках – Е: вуглездабыча, жыццярадасны.

 

Катэгорыі: Мои статьи | Дадаў: Татьяна (22.10.2014)
Праглядаў: 4297 | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каметарыяў: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Тэматычны кантроль
Апытванне
Оцените мой сайт
Всего ответов: 171
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук