Тэматычны кантроль Беларуская літаратура 2 курс - Мои статьи - Рыхтуемся да кантролю - Філолагі вітаюць
Вторник, 17.01.2017, 18:00
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Рыхтуемся да кантролю

Галоўная » Артыкулы » Мои статьи

Тэматычны кантроль Беларуская літаратура 2 курс

Тэмы для сачынення. Абавязкова павінны быць звязаны з творам. Выконваем на "паперы-руцэ"!!!!

  1. “Каханне і сябры”
  2. “Славік нашага часу. Які ён?”
  3. Любоўныя трохкутнікі ў творы
  4. Савіч: герой ці здраднік
  5. Маладое пакаленне ў творы: якое яно
  6. Сучасны Гукан. Які ён?

Памятка "Як пісаць сачыненне"

Этап

Рабі так

Звярні ўвагу

  1. Выбіраем тэму

Падумай, што цікавага ў гэтай тэме.

Адкажы на пытанне: ці блізкая тэма асабіста табе?

 

Узваж, ці зможаш яе “раскрыць”.

 

Падумай, яую інфармацыю неабходна ўкласці ў сачыненне. Ці правільна ты зразумеў загаловак?

  1. Збіраем матэрыял

Збірай матэрыял з твора.

 

Падкрэслі цікавыя цытаты. Занатуй галоўнае.

 

А што ты ведаеш пра

гістарычныя ўмовы, у якіх пісаўся твор?

Разгарні падручнік гісторыі, паразмаўляй з бацькамі, настаўнікамі.

 

 

Ці актуальная праблема цяпер?

“Правядзі” сачыненне праз уласны вопыт. Можа, штосьці падобнае адбывалася з табой?

  1. Стварэнне плана

Сядзь і коратка выкладзі на паперы ўсё, што ведаеш. Добра, калі фразы кароткія. Пранумаруй думкі.

Да гэтага этапа ўсе задумкі проста не змяшчаліся ў галаве. Калі правільна падыдзеш да стварэння плана, зразумееш, што пісаць давядзецца не так і многа.

  1. Напісанне чарнавіка

А зараз пішы!

 

 

Спыняйся, перачытвай папярэднія фразы. Гэта дапаможа адпачыць і зберажэ прыгажосць маўлення.

 

Структура! Не забудзь пра ўступ, асноўную частку, заключэнне. Менавіта ў такой паслядоўнасці!

 

 

 

Не перастарайся з уступам і заключэннем. Па-першае, пішы паводле тэмы, па-другое, не блытай іх з асноўнай часткай па памеры і тэматыцы.

 

Звяртай увагу на правільнае афармленне работы. Гэта зберажэ час пазней.

Цытаты ўпрыгожваюць твор. Галоўнае, не перастарайся.

  1. Перачытванне чарнавіка,

праўкі

Паглядзі на сачыненне свежым вокам. У ім ёсць што выправіць!

Падумай, ці адказаў ты на пытанне тэмы.

Калі не ведаеш, як пішацца слова, замяні яго іншым.

Калі раней не хапіла часу на эфектную канцоўку, вярніся да яе яшчэ раз.

Прызнайся сабе: твая работа лагічная?

  1. Кансультацыя настаўніка

Беражы час! Папярэдне зрабі паметкі.

Пытайся дакладна, па сутнасці. Не старайся перачытаць яму ўсю работу, пытаючыся пры гэтым: “Я тут правільна напісаў?”

  1. Афармленне сачынення ў сшытку

Не спяшайся. Правільна раздзялі сачыненне на абзацы

 

А ці перачытаў ты чарнавік яшчэ раз перад перапісваннем?

Зачыны

      Кожная нацыянальная літаратура – адбітак свайго грамадства. Кожны нацыянальны пісьменнік – прарок для свайго народа. Ідуць гады, мяняюцца пакаленні, а сапраўдны літаратурны твор не шарэе, не нікне ў часе, бо ён выйшаў з-пад пяра вялікага майстра….

      Ціха цікае гадзіннік, адмяраючы свой тэрмін усяму жывому на нашай планеце. Час ляціць хутка – не азірнуцца. І я са здзіўленнем гляджу на бацькоў, якія ўспамінаюць гады сваёй маладосці, нібы ўчорашні дзень. А падзеі васьмідзесяцігадовай даўніны? Няўжо і тады жылі людзі? Радаваліся, спрачаліся, працавалі? Няўжо былі яны падобныя да нас?..

      Мы марым пра тое, каб нас любілі і паважалі. Без адчування такіх да сябе адносін чалавек робіцца самотным. Чалавечае грамадства не можа існаваць без узаемападтрымкі, спачування, дапамогі. Але ж чалавечая натура ўмяшчае ў сабе не толькі станоўчыя якасці…

Катэгорыі: Мои статьи | Дадаў: Татьяна (07.12.2014)
Праглядаў: 389 | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каметарыяў: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Тэматычны кантроль
Апытванне
Какую литературу вы предпочитаете читать?
Всего ответов: 60
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук