На мінулым тыдні навучэнцы нашага каледжа чарговы раз удзельнічалі ў навукова-практычнай канферэнцыі. У межах філалагічнага напрамку пераможцамі сталі Шашэнка Валерыя (гр. Д-32) і Яфіменка Алена (гр. М-31). Трэба сказаць, што для дзяўчат дадзеная канферэнцыя стала сапраўды зорнай. Валерыя атрымала адразу два дыпломы за два розныя даклады (1 і 3 месца). А Яфіменка Алене пашанцавала выступаць на закрыцці канферэнцыі. Віншуем дзяўчат і іх навуковых кіраўнікоў.
Многія з вас сутыкалія з праблемай смецця. Як ад яго пазбавіцца і пры гэтым не нашкодзіць прыродзе? Адказ ёсць. У нашым горадзе існуе вялікая колькасць пунктаў, куды вы можаце аднесці непатрэбныя рэчы. Гэтым самым вы выратуеце экалогію нашага роднага горада. Да таго ж, пазбавіцца ад старых рэчаў - гэта крок да новых адкрыццяў. Не будзьце Плюшкінамі. Надайце старым рэчам новае жыццё. Прапануем вам карту, з якой вы знойдзеце правільнае месца для рознага віда смецця: http://greenmap.by/map.html
15 кастрычніка спаўняецца 200 год з дня нараджэння Міхаіла Лермантава. Прадстаўляем вас 5 фактаў з жыцця і творчасці паэта.
1) Выхаваннем будучага паэта займалася яго хросная бабуля. Яна і прывіла Лермантаву любоў да літаратуры.
2) Паэт вельмі любіў усялякія прадказанні і гаданні.
3) Лермантава часта суправаджалі няўдачы. Але ён часта правяраў фартуну. І апошняя дуэль у яго жыцці (яна была не адна) была таксама такой праверкай. Праўда, тады ён разлічваў на ўдачу, бо яго забойца Мартынаў дрэнна страляў.
4) Нягледзячы на арыстакратызм паводзін Лермантаў мог дазволіць сабе неэтыкетныя паводзіны. Напрыклад, калі бачыў любімую страву, паэт мог ад радасці забыцца пра лыжку і відэлец.
5) Што размаўляць пра паэта без паэзіі. Прачытайце верш М. Лермантава, апошнія радкі з якога сталі афарызмам.
Без вас хочу сказать вам много,
При вас я слушать вас хочу;
Но молча вы глядите строго,
И я в смущении молчу.
Что ж делать
... Читать дальше »
У прошлым годзе стартаваў абласны конкурс эсэ, прысвечаны вызваленню Гомеля ад нямецкіх захопнікаў. Вынікі ўдзелу ў конкурсе былі дастаткова ўдалымі. Глузд Васіліна атрымала дыплом 3 ступені. У гэтым годзе адбудзецца 2 конкурс з тымі ж самымі ўмовамі. Нагадваем, тэма эсэ - "Спадчына" (наследие). Каледжны этап праводзіцца да 27 кастрычніка. Чакаем вашых работ.
30 верасня 1892 года нарадзілася беларуская паэтка Зоська Верас. Яна пісала як добрыя, рамантычныя вершы для дарослых, так і вершы для дзяцей. З апошнімі вы абавязкова пазнаёміцеся на ўроках дзіцячай літаратуры. Прапануем верш для дарослых, пра каханне.
Верш прысвячаецца ўсім, хто так і не рашаецца напісаць сваім любімым, прызнацца ў каханні. Рашайцеся, шляхоў зрабіць гэта шмат.
Хацела да цябе напісаці
На пялёстку ружы пахучай,
Але пялёстак мог згінуць
У пору буры грымучай.
Хацела да цябе напісаці
На скрыллі у матылёчка,
Але матыль умірае,
Як прыйдзе цёмная ночка.
Хацела я ліст паслаці
Праз ластаўку з нашага дома,
Але ж яна магла даці
Яго каму-небудзь другому.