Понедельник, 23.12.2024, 22:13
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Блог

Галоўная » 2014 » Сентябрь » 21 » Падслухана ў ГДПК
23:58
Падслухана ў ГДПК

Зайшла нядаўна ў вядомую групу і задумалася.

Працую 5 гадоў. Не такі ўжо і вялікі вопыт, калі чэсна. Аднак ужо пачынаю адрозніваць энэргетыку кожнага курса, бо ў кожным ёсць нешта сваё, кожнаму можна пазайздросціць у нечым. Першы курс, неўтаймаваны, бурны, з вялікім жаданнем паказаць сябе. Звычайна, на ўроках першакурснікаў губляеш шмат энергіі, бо іх увагу пастаянна прыходзіцца трымаць. Вось з Д-11 пісалі нядаўна дыктант. Для іх гэта была цэлая трагедыя, як і для мяне. Але прыходзілася праяўляць цярпенне. Яны проста не прывыклі. А ў П-11 нехта ўвогуле дрымаў на першай парце. Таксама прыйшлося дараваць. Гэта першы курс, яны многага не разумеюць. Другі курс – іншы. Ціхія, спакойны, з прагматычным поглядам. Я, напрыклад, абсалютна задаволена імі. Гэта той самы момант, калі яны яшчэ не разгубілі сваёй дзіцячай атмасферы, але ўжо хітрыя і гатовыя на кампраміс. Трэці курс. У маім выпадку – гэта група Д-32. Той самы час, калі людзі пачынаюць вучыцца. Не магу сказаць, што я была ў захапленні ад гэтай групы ў прошлым годзе, але ў гэтым яны мяне радуюць крэатывам і старанасцю. Карацей кажучы, канешне, кожны курс мае сваю спецыфіку. Вы павінны гэта разумець, вы ж вывучаеце ўзроставую педагогіку. Тады вы і павінны разумець, што з малодшымі не трэба змагацца і наракаць на іх, ім проста трэба дараваць, бо шмат чаго яны проста не разумеюць і вашы нараканні ў стылі “а мы-та ў вашым узросце пад лаўкай сядзелі” гучаць як бабуліны казкі. Асобная размова павінна тут ісці пра ўменне дыскусіраваць, а не “наяжджаць” адзін на аднаго ў лепшых традыцыях дзевяностых.  Тут цэлы курс магу правесці, таму што ў вашых дзіцячых дыскусіях няма ніводнага нармальнага аргумента, акрамя звычайнай лаянкі. Вучыцеся быць адэкватнымі і добрымі. Вас будучая прафесія абавязвае.

Праглядаў: 556 | Дадаў: Татьяна | Рэйтынг: 5.0/2
Усяго каметарыяў: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Апытванне
Оцените мой сайт
Всего ответов: 172
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук
Каляндар
«  Сентябрь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930