Для тых, хто жадае большага...
Індывідуальныя заданні. Адказы дасылайце на скрынку ryzhajasonja@mail.ru
- Складзіце 10 складаназалежных сказаў на тэму “Педагог. Праца настаўніка”. Вызначце, чым злучаны часткі ў дадзеных сказах: злучнікам ці злучальным словам.
- Складзіце тэкст, каб у ім ужывалася як мінімуі 15 слоў на правіла “Правапіс і, ы, й пасля прыставак” (падыграць, напрыклад). Словы падкрэсліце.
- Знайдзіце невялікі артыкул (каля 150 слоў) у газеце “Гомельскія ведамасці” за гэты месяц, перакладзіце яго на беларускую мову і вызначце структуру усіх сказаў (просты ці складаны). Дасылайце як арыгінал, так і свій пераклад.
- Знайдзіце ў апавяданні Змітрака Бядулі 10 складаных сказаў. Вызначце іх тып.
- Складзіце тэкст “Мая радзіма” (5-6 сказаў) з некалькімі сказамі, дзе дзейнік і выказнік злучаны працяжнікам.
- Складзіце пяць тэкстаў (па 3-4 сказы) розных стыляў маўлення на тэму “Летні адпачынак”.
- Выбярыце любую беларускамоўную песню і зрабіце яе транскрыпцыю. Вызначце, ці ці выкарыстаны там прыёмы гукапісу.
- Выбярыце ўрывак з твора “Роднае карэнне” Максіма Гарэцкага (5-6 сказаў) і вызначце, якімі часцінамі мовы выражаны ўсе словы ў гэтым тэксце