Понедельник, 23.12.2024, 18:19
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Блог

Редакторская статья к новому номеру газеты.

О счастье мы всегда лишь вспоминаем.
А счастье всюду. Может быть, оно -
Вот этот сад осенний за сараем
И чистый воздух, льющийся в окно.   Иван Бунин

Нет, мы даже не будем пытаться ответить на вопрос «что такое счастье». Пусть этим занимаются философы. Мы лишь поможем вам понять, что жизнь вокруг не ограничена вашими мелкими  проблемами да-да, мы знаем, они вовсе не мелкие  и переживаниями. Жизнь вокруг полна разных событий, которые сами по себе делают нашу жизнь важной ценностью. Признаюсь, не просто так возникла эта тема. Совсем недавно я предложила второкурсникам составить рейтинг своих любимых книг по литературе. И как-то так получилось, что в топе оказалась книга «50 дней до моего самоубийства». «Хорошо, что хоть не 50 оттенков серого, &raqu ... Читать дальше »

Просмотров: 529 | Добавил: Татьяна | Дата: 26.11.2014 | Комментарии (0)

"Усё звязана з усім" - менавіта гэтыя словы сталі дэвізам адкрытага ўрока А. А. Радзьковай у групе Д-11. Мне вельмы падабаюцца гэтыя словы. Я - фаталіст сама па сабе і ўпэўнена, што ўсё з усім звязана. Нічога выпадковага няма ў нашым жыцці. А гэта значыць, што калі вы зараз чытаеце гэты блог, то тая думка, якая зараз прагучыць тут, будзе для вас важнай калі-небудзь. Не зараз. Так увогуле бывае часцей за ўсё. Тое, што для нас зараз здаецца важным і істотным, у будучым губляе сэнс. Кожны раз калі я не паспяваю сесці ў тралейбус, я супакойваю сябе: "Магчыма, я выратавалася сёння ад нечага непрыемнага". Я абсалютна ўпэўнена, што сэнс адукацыі не ў тым, каб набіць у вашыя голавы нейкія веды. Вы і без мяне можаце гэта зрабіць. Галоўны сэнс у іншым. Тут кожны з вас сустрэне патрэбнага чалавека, які скажа вам патрэбныя і важныя для вас словы. Я заўсёды баюся, што я гэтыя словы не скажу ці скажу не тыя. Св ... Читать дальше »

Просмотров: 482 | Добавил: Татьяна | Дата: 02.11.2014 | Комментарии (0)

Зайшла нядаўна ў вядомую групу і задумалася.

Працую 5 гадоў. Не такі ўжо і вялікі вопыт, калі чэсна. Аднак ужо пачынаю адрозніваць энэргетыку кожнага курса, бо ў кожным ёсць нешта сваё, кожнаму можна пазайздросціць у нечым. Першы курс, неўтаймаваны, бурны, з вялікім жаданнем паказаць сябе. Звычайна, на ўроках першакурснікаў губляеш шмат энергіі, бо іх увагу пастаянна прыходзіцца трымаць. Вось з Д-11 пісалі нядаўна дыктант. Для іх гэта была цэлая трагедыя, як і для мяне. Але прыходзілася праяўляць цярпенне. Яны проста не прывыклі. А ў П-11 нехта ўвогуле дрымаў на першай парце. Таксама прыйшлося дараваць. Гэта першы курс, яны многага не разумеюць. Другі курс – іншы. Ціхія, спакойны, з прагматычным поглядам. Я, напрыклад, абсалютна задаволена імі. Гэта той самы момант, калі яны яшчэ не разгубілі сваёй д ... Читать дальше »

Просмотров: 555 | Добавил: Татьяна | Дата: 21.09.2014 | Комментарии (0)

Прабачце ўсе астанія, аднак першую старонку блога ў гэтым годзе прысвячаю першакурснікам. У гэтым годзе я знаёмлюся толькі з групамі П-11 і Д-11. Увогуле першы ўрок з першакурснікамі - гэта вельмі традыцыйныя і премныя заняткі. Па-першае, я яшчэ спадзяюся, што мяне прымуць за старшакурсніцу))) Ужо, праўда, не прымаюць, аднак раней прымалі. Па-другое, першае знаёмства. Ёсць шанс многае даведацца пра людзей. Па-трэцяе, яны наш традыцыйны верш "суджана, стаўлена...". Непершакурснікі ведаюць у чым падвох, а першакурснікі нават не падазраваюць, чым стануць для іх гэтыя чатыры радкі))) Ітак, мае ўражанні.

Д-11. Група ў традыцыях дашкольнага аддзялення. Але ў гэтым годзе мае сваю спецыфіку. Паколькі ў гэтым годзе не было набору на музычнае аддзяленне, то ўсе творчыя збяжаліся сюды. Шмах хто спявае, танцуе і нават малюе. Кара ... Читать дальше »

Просмотров: 502 | Добавил: Татьяна | Дата: 08.09.2014 | Комментарии (0)

Просмотров: 489 | Добавил: Татьяна | Дата: 07.02.2014 | Комментарии (0)

Некаторыя ў назве тэмы пазнаюць той самы тэкст. Так, са многімі групамі разбіралі яго. Прычым атрымалася гэта зусім выпадкова. Проста быў тэкст такі, і я вырашыла даць пачытаць яго групе ФК-21. Ну проста яны зусім нічога не чытаюць, усё не асіляць Шамякіна. Я і думаю: няхай хоць на ўроку што пачытаюць і прааналізуюць. І што дзіўна: наша гутарка мне спадабалася. Для тых, хто не ведае. У тэксце вучань гаворыць свайму настаўніку: "Навошта мне гэта літаратура? Пушкіна з мяне не выйдзе!" Я думаю, вы і самі часта задавалі такія пытанні, некаторыя нават задавалі іх настаўнікам літаратуры. Я сама адкажу на гэтае пытанне пазней. А зараз пра настаўніцкую гордасць. Што гэта такое? Справа ж не ў тым, чаму я вас навучу, а ў тым, як гэта паўплывае на ваша жыццё. Як вы зменіцеся і ці ўвогуле ці гатовы вы мяняцца. Ну давайце ўжо пройдземся па асобам. Вы ж любіце гэта. 
Група Д-12. Займалася нуднай справай вывучэння біяграфіі Мрыя. Ну як нуднай? Ім ... Читать дальше »
Просмотров: 1892 | Добавил: Татьяна | Дата: 28.11.2013 | Комментарии (3)


Серада звычайна цяжкі для мяне дзень, бо занадта вялікі разнабой курсаў мяне чакай аж з самай раніцы: ад першага да трэцяга. І таму амаль заўсёды спрацоўвае закон пераразмеркавання энэргіі. Аб чым я? Першыя курсы - занадта энэргічныя, яны гатовы рабіць што заўгодна, проста трэба цэлы ўрок утаймоўваць іх энэргію, кіраваць ёй. Адчуваеш сябе як конкурсе экстрасэнсаў. Гэта цікава, але стамляе. Старэйшыя курсы - ужо з раніцы забітыя, у іх маса праблем, іх трэба ажыўляць. І ўсё залежыць, канешне, ад таго, наколькі энергічная сама сёння Таццяна Міхайлаўна. А яна была сёння энергічная, таму старэйшыя курсы застасіся ў пралёце і атрымалі ад мяне чароўных .... Не абышлося без ахвяр (намякаю на бедную Мініну, якая была нешчасліва сёння мной пакарана). Па парадку.
Дзень пачаўся з групы П-21. У іх увогуле нестабільная аўра. А не, сёння яна была стабільная. Стабільна пасіўная. Ну яны ведаюць, я расчаравана. Я спадзявалася, што вы мяне падтры ... Читать дальше »
Просмотров: 624 | Добавил: Татьяна | Дата: 21.11.2013 | Комментарии (1)

Апытванне
Какую литературу вы предпочитаете читать?
Всего ответов: 76
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук
Каляндар
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031