Понедельник, 23.12.2024, 18:02
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Гурток "Паэтычная майстэрня"

Гурток "Паэтычная майстэрня" - для тых, хто адкрыты для эксперыментаў!  А іх у сучаснай беларускай паэзіі багата. Складаем вершы ў новай манеры і прэзентуем свой вопыт.

Пішам хайку!!!!

Хайку – гэта японскі верш, які складаецца з 17 складоў, прычым гэтыя склады трэба размеркаваць па радках наступным чынам:

1радок: 5 складоў

2 радок: 7 складоў

3 радок: 5 складоў

Яшчэ адна асаблівасць: заўсёды ідзе размова пра нейкі час і месца. Вы павінны апісаць дзе і калі адбываецца …

У хайку няма асаблівага сюжэту і ідэі, вы проста метафарычна апісваеце нейкі пейзаж, прадмет, момант.

Парада наступная: сядзьце, паглядзіце ў акно і напішыце ў 17 складах, што вы там бачыце.

Паглядзіце прыклады і дадаткова інфармацыю ў інтэрнэце.

Выбраныя хайку з форума на літара.net

Еду ў машыне.

Абапал дарогі

восень імчыцца.

lavon 13.07.2002

Лайдак пад пальмай

ляжыць у мяккім ценю…

Гэта пра мяне.

Адам Глобус 02.08.2002

Любы самурай

ёсьць паэтам. Хіба не?

А, пане Адам?

Палівач 27.08.2002

Ісьціна, яна

небясьпечная. Трэба

баяцца яе…

Палівач 27.08.2002

Гляджу на вясёл-

ку і ем кукурузу.

Што яшчэ трэба…

Адам Глобус 21.09.2002

Вясёлка ўвосень —

не масткі праз неба, а

кладка праз душу.

anna 21.09.2002

Выпіць? Не выпіць?

Бармен пасміхаецца…

Сто? Ці адразу — дз-з-з…

Сцяпан 23.09.2002

Калі нехта чы-

тае думкі, значыць не

чужыя яны.

Адам Глобус 02.12.2002 "http://ru.wikihow.com/написать-хайку

Першае знаёмства! Лімерык.

Лімерык — пяцірадковік трохстопнага анапеста з рыфмоўкай аабба; трэці і чацвёрты радкі, як правіла, маюць па дзве стапы анапеста. У першым радку абавязкова рыфмуецца населены пункт: горад, мястэчка, з'яўляецца іх жыхар — загадкавы, дзіўнаваты, недарэчны. Лімерык — караценькая гісторыя пра яго нейкую прыгоду. Узнік лімерык у Ірландыі, атрымаў назву ад аднайменнага горада. Шырока вядомы стаў у XIX ст. дзякуючы творчасць Эдварда Ліра, яго «Кніга нонсэнсу» стала класікай жанру. Звычайна лімерыкі пішуцца з выкарыстаннем каламбураў, неалагізмаў, паэтыкі прымітывізму. Першыя беларускія лімерыкі надрукаваў А. Хадановіч (некалькі цыклаў лімерыкаў пад агульнай назвай «Землякі, альбо Беларускія лімерыкі», 2000—2001).

 

 Выкшталцоны п'янюга ў Ашмянах

разбіраўся ў напоях духмяных:

за парфюмай, дальбог,

зранку бег з усіх ног,

скажам шчыра,

— не надта слухмяных.

 

Прававерны раскольнік з-пад Веткі

не садзіўся за стол без сурветкі,

без відэльца й нажа,

без кадзіла й крыжа,

што пацьвердзяць шматлікія сведкі.

 

Дзяўчаты з групы П-21 паспрабавалі напісаць лімерыкі. Канешне, амаль ніхто не захаваў абсалютна ўсе каноны жанра. Аднак усе мы вучымся, усе спрабуем. 

 

Дзюбіна Таццяна

 

  1.   Вы ищите в себе изъяны,

Попадая в глянцевые капканы,

А ведь красота она внутри,

На нее человек посмотри.

Иначе докатишься обезьяны.

 

  1. Мечтаешь изменить безумный мир.
    Хочешь в нём главным быть королём,
    но каждый свой день ты - король у дивана
    твой скипетр – пульт,
    и в этом только твоя нирвана.

 

  • Бачна, што Таццяне блізкая сацыяльная тэма. Змест вершаў – актуальны, ёсць спроба абставіць усё з гумарам. Аднак  па канонах у нас павінен быць герой і абавязкова з нейкай мясцовасці.

 

 

Казлова Кацярына

  1. Хлопчык звычайны з вёскі Намосце

Прыехаў на лета да бабулі ў госці.

Толькі і ведаў, што горцаў, гуляў,

Бабулі зусім не дапамагаў.

Цяпер да ўнука едзе бабуля ў госці.

 

 

  1. Зорка маленькая з вялікага космаса,

Блізкая сяброўка звычайнага космасу

Водзіць вандроўнікаў у мора і ў горы,

З ёй спасцігаюцьлюбыя прасторы.

Вялікая роля ў зорачкі з космаса.

Каментарый: Першы верш – сапраўдны лімерык. Другі верш – прыгожы лірычны пяцірадковік, але не лімерык.

Цэркаўнюк Вераніка

Вярнуўся з вайны ў вёску мужык.

Хацеў ён застацца там назаўжды.

Прыемныя людзі і добры амшар,

Але ў яго хаце адбыўся пажар.

Так і пакінуў гэту вёску мужык.

Каментарый: Сумная гісторыя. Лімерык – усё ж гумарыстычны жанр.

 

Цімафеева Анжаліка

Віталя – вандроўнік з далёкага краю,

Доўга ішоў між бяроз, дубоў і бязлічнага гаю.

Прабіўся па непралазных сцежках са спешкай,

Каб прынесці нам займальныя цікавыя пацешкі.

Моцна чакаем мы ў госці Віталю.

 

Каментарый: Падобны да дзіцячага вершыка, але мае права на жыццё.  Паспрабуйце не рабіць такой доўгай страфу.

 

Гулевіч Ганна

 

Жыў хлопчык у двары на Кісялёвай,

Увесь дзень пазіраў за каровай,

Дразніў ён яе, не ведаў таго,

Што карова была не яго.

Яна прыйшла з часці вайсковай.

Каментарый:  Лімерык атрымаўся. Але не хапіла нечаканай развязкі ў канцы.

 

Андросава Марына

Дзяўчына з Добрушскага раёна,

Якую часта звалі Алёна,

Любіла жыць багата,

Да бедных была прадузята,

Ненавідзела колер зялёны.

 

Каментарый: Гэта лімерык. Аднак апошні радок – бессэнсоўны, а пачатак быў шматабяцальны.

Чыгрына Алена

На Палессі дзяўчына жыла,

Раніцай збіралася хутка яна.

Кожны дзень запрашала гасцей

Рабіла ўсё як можна хутчэй.

 

Каментарый: А дзе ж згубілі 5 радок? Атрымалася б так няблага.

 

Кавалёва Кацярына

Вельмі вядомы пісьменнік замежны

Любіў пісаць свае творы бязмежна.

Трымае ў галаве сваёй думак ён рой,

А выкладае іх толькі парой.

Такі асаблівы прынцып замежны.

Каментарый: Добра, ўто ёсць сюжэт, як і трэба для лімерыка. Толькі ў пачатку трэба было напісаць пра мясцовасць, з якой паходзіў паэт.

 

Амельчанка Наталля

 

Захотел поэт написать балладу

І получить за неё награду,

Но мешает ему его чадо,

Ведь для этого надо

Чаду дать мармелада.

 

Каментарый: Ёсць сюжэт – гэта добра. Аднак няма назвы мясцовасці і крыху парушаны памер.

 

Лімерыкі запісала сакратар гуртка Мяжэйнікава Аляксандра

 

 

 

Апытванне
Оцените мой сайт
Всего ответов: 172
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук
Каляндар
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031