Прабачце ўсе астанія, аднак першую старонку блога ў гэтым годзе прысвячаю першакурснікам. У гэтым годзе я знаёмлюся толькі з групамі П-11 і Д-11. Увогуле першы ўрок з першакурснікамі - гэта вельмі традыцыйныя і премныя заняткі. Па-першае, я яшчэ спадзяюся, што мяне прымуць за старшакурсніцу))) Ужо, праўда, не прымаюць, аднак раней прымалі. Па-другое, першае знаёмства. Ёсць шанс многае даведацца пра людзей. Па-трэцяе, яны наш традыцыйны верш "суджана, стаўлена...". Непершакурснікі ведаюць у чым падвох, а першакурснікі нават не падазраваюць, чым стануць для іх гэтыя чатыры радкі))) Ітак, мае ўражанні.
Д-11. Група ў традыцыях дашкольнага аддзялення. Але ў гэтым годзе мае сваю спецыфіку. Паколькі ў гэтым годзе не было набору на музычнае аддзяленне, то ўсе творчыя збяжаліся сюды. Шмах хто спявае, танцуе і нават малюе. Карацей кажучы, групе будзе чым заняцца на 1 курсе. Ёсць і тыя, хто ўжо можа разлічваць на ролю ахвяры на маіх уроках. Я кажу пра Алесю, якая ўсё не можа ўтаймаваць сваю энергію. Спадзяюся, што гэта энергія ўсё ж будзе станоўчай.
П-11. Менш магу сказаць, бо правялі ўсяго толькі адзін урок. На пытанне "хто ў вас піша вершы?" пачалася цэлая дэтэктыўная гульня. Кожны чарговы паказваў пальцам на наступнага, але чэсна прызналася толькі адна. Ў цэлым, ёсць надзея, што група будзе ў лепшых традыцыях аддзялення. Толькі, на жаль, хлопцаў няма)
|