Люты – апошні зімовы месяц, і хоць гэты маленькі месяц
перанасычаны святамі, але ж перажыць яго складаней за ўсё. Гэтымі марознымі зімовымі днямі мы хаваліся ад
холаду ў маім любімым "дырэктарскім” кабінеце (тут асаблівае дзякуй групе ФК-21
за разбітае акно ў маім кабінеце). Я
люблю ўсялякія камп’ютарныя "прымочкі” ў адукацыйным працэсе, таму не тольці
цяплом радавалі мяне мае ўрокі на гэтым
і прошлым тыдні. Чым яшчэ радавалі і разганялі мой сум-журботу больш дакладна.
Гр. Д-11 З вамі
акуналіся ў дзяцінства, высвятляючы, скончылася яно ці не. Ну і як быццам паміж
справай разбіралі складаназалежныя сказы. Ваша неўтаймаванасць знікла разам з
Цалкамі, таму было незвычайна спакойна. І толькі Вікторыя не змагла змірыцца з
пачотным месцам любіміцы на першай парце. Я магу вас упэўніць усіх, што ваша дзяцінства
яшчэ не скончылася.
Гр. ФК-11 Група з вечным "фізкультурным” настроем "адпусціце
нас хутчэй адсюль”. Але з апошнімі сіламі вы змагаліся з лянотай і праходзілі ўсе
мае неспартыўныя выпрабаванні. Баранаў і Свянціцкая - вы ў маім сэрцы ФОРЭВЭ) А Арцём Хурбатаў
недзе лётае, не выратоўвае нават першая парта, хаця прычыны мне вядомыя, да і не
толькі мне, а ўсяму каледжу. Можа, ад таго ваша сачыненне стылем мне кагосьці
нагадвае)
П-11 З вамі мы вывучалі біяграфію
Кузьмы Чорнага пад музыку. Але музыка вам мая не падабалася, асабліва Яўгену.
Адзінае, што мяне асабіста занепакоіла, гэта нейкая нярвознасць у вашай групе.
Можа, я памыляюся. Калі не – спыніцеся спрачацца, у халодныя месяцы сагравае
пяшчота і дабрыня.
ФК-21 Адзіная мара для вас – пайсці з майго ўрока,
тым больш, што ён у вас апошні, тым больш, што ў суботу. Але ў гэту суботу я
была ўстойлівая і мы з вамі няблага паразмаўлялі. Пра моцных і слабых. Праўда,
так і не вырашылі, хто яны такія, моцныя. Хаця думаю, што на гэтым тыдні на
сваіх лыжных зборах вам гэта стала крыху больш зразумела.
П-21 Размаўлялі пра "Абеліск” В. Быкава, пра
настаўнікаў і пра тое, наколькі яны павінны ўмешвацца ў жыццё дзяцей. І пра
тое, як трэба вучыць. І чаму трэба
вучыць. Правільных адказаў няма, хаця ёсці і універсальная парада ад Тарасавец
Марыі: у любой незразумелай сітуацыі пішы заяву.
Д-22 Не памятаю, якім чынам мы, размаўляючы пра "Абеліск”,
выйшлі на гутарку пра "Бітву экстрасэнсаў”. Але цікавую фантазію вы прыдумалі.
Каб я была экстрасэнсам, мне б можна было не праводзіць урок, а рукой
прасканіраваць вас на прадмет чытання твора. Хутка і эканомна.
Д-12 З пачаткам семестра мы
вырашылі перагледзець ваш лексікон, выкінуўшы з яго слова "піпец” . Праўда,
шчаслівыя ўладальнікі такога спецыфічнага задання зніклі разам з ім (намякаю на
Лашчанкову і Філіпцову). Дарэчы, вам-та хоць мая музыка спадабалася.
Д-21 Вы – мой гонар на гэтым тыдні, бо за адзін
дзень я паставіла вам па тры адзнакі. Вас гэта, канешне, не радавала, а мяне –вельмі.
Прабацче за Давыд-Гарадок. Наступіць абавязкова дзень, калі я выпраўлю гэтую
памылку.
Усім дзякуй за добры настрой. Я
рада, што за гэты кароценькі тыдзень мяне ніхто не паспеў пакрыўдзіць, што
дадае мне апымізму і надзею, што мы з вамі хутка і спакойна дачакаемся вясны і
будзем атрымоўваць асалоду ад цёплага вясенняга ветрыка праз мае разбітыя
вокны.
|