(Поўны тэкст у файле!!!) Першы боль,
або Доказ закона прыгажосці
Увесь чэрвень паліла сонда. Кацярына за вечар выцягвала са студні да дваццаці вядзёр вады - ран- кам налівала ў вялізнае металічнае карыта, а па- сля абеду ўсё палівала і палівала: градкі з агуркамі, клубніцамі, памідоры ў цяплічцы. Напачатку балелі нясцерпна рукі, спіна, але тыдні за два ўцягнула- ся, свой распарадак устанавіўся: праполка зранку, потым гатаванне абеду, зноў праполка, паліванне, вячэра. Звычайная праца, да якой яе змалку пры- вучаў бацька — сам ён, былы вясковец, не мог без зямлі, вось і гэтае лецішча рабіў, каб не толькі свая садавіна-гародніна была, а каб і душы спакой, і ру- кам - радасны занятак.
|