Правапіс часціцы не (ня)
Часціца не пішацца асобна
Калі ўжываецца:
— з дзеясловамі:
— з дзеепрыслоўямі:
— з кароткімі дзеепрыметнікамі:
— з поўнымі дзеепрыметнікамі пры наяў-насці паясняльных слоў
— з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі і дзеепрыметнікамі пры наяўнасні супрацьпастаўлення: не
А таксама калі супрацьпастаўленне падразумяваецца:
— з лічэбнікамі, злучнікамі, прыназоўнікамі і часціпамі:
— з нязменнымі словамі:
— са словамі, якія пішуцца праз злучок
— з формамі вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: не большы, не святплейшы; не горш, не вышэй;
— пасля слоў далёка, нічуць, ніколечкі, зусім, якія ўзмацняюць адмаўленне:
— з назоўнікамі, калі яны ўжываюцца для адмаўлення: Гаспадарку весці — не лапці плесці. Пешы конному не таварыш. Век зжыць — не мех сшыць. Вада не бяда. Адзін у полі не воін._
Часціца не (ня) пішацца злітна
Калі ўжываецца:
— са словамі, якія без не не ўжываюцца:
— з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі, якім яна надае процілеглае значэнне; такія словы звычайна можна замяніць сінонімамі без не-:
— з неазначалыіымі займеннікамі і прыслоўямі, у якіх яна націскная:
— з поўнымі дзеепрыметнікамі пры адсутнасці паясняльных слоў і супрацьпастаўлення:
— з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі і прыслоўямі, калі ёсць словы вельмі, надта, выключна, часткова, цалкам са значэннем ступені якасці:
Ужыванне часціц не і ні.
Часціца не ўжываецца:
- У адмоўных сказах пры дзеяслоўі-выказніку: Гоман не змаўкае.
- Пры супрацьпаўстаўленні: Ён госць, а не гаспадар.
- Пры адмоўным параўнанні: Гэта не снег, а чаромха цвіце.
- Пры кожнай частцы састаўнога дзеяслоўнага выказніка: не мог не зрабіць.
- Перад назоўнікам з прыназоўнікам без: не без дапамогі старэйшых.
- Пасля часціц ледзь, амаль і падпарадкавальных злучніка пакуль, амаль, ледзь: знаёмы ледзь не з маленства, снегу амаль не было.
- У рытарычных сказах з пытальнымі займеннікамі, часціцамі, прыслоўямі: Хто не любіць сваю маці.
- У сказах са словамі нельга, немагчыма: нельга не пабачыцца, нельга не паверыць.
Часціца ні ўжываецца:
- Пры пералічэнні, калі яе можна замяніць злучнікам і: Ні ў казцы сказаць, ні пяром напісаць.
- У няпоўных сказах, дзе апушчаны выказнік: Ні кроку назад.
- З адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, нішто, нідзе.
- Ва ўстойлівых выразах: ні рыба ні мяса, ні жывы ні мёртвы.
- У даданых сказах, дзе выкарыстоўваюцца злучальныя словы (займеннікі і прыслоўі), да якіх можна далучыць часціцу б: Што ні кажы, а хлопец ён добры. Куды ні глянь, а ўсюды светла.
Не раз
Ні разу
Ніхто іншы не
Нішто іншае не
Не хто іншы, як
Не што іншае, як
|