Четверг, 25.04.2024, 17:59
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Галоўная » 2014 » Январь » 22 » Літаратурны каляндар: студзень
16:10
Літаратурны каляндар: студзень
22 студзеня 25 гадоў назад (1989) Савет Міністраў БССР прыняй пастанову "Аб увекавечанні памяці ахвяр масавых рэпрэсій 1937 – 1941 гг. у лясным масіве Курапаты”. Курапаты — месца масавых расстрэлаў у 1937-41 гг. Паводле прыблізных ацэнак незалежных даследнікаў, сталінскія апрычнікі рэпрэсавалі ў Беларусі больш за 600 тысяч чалавек. Трагедыя закранула кожную трэцюю-чацвёртую сям’ю. Колькі дакладна, сказаць немагчыма, бо Беларусь застаецца ці не адзінай краінай, дзе датычныя рэпрэсій архівы КДБ па-ранейшаму зачыненыя. Калі чэсна, так мы і сёння маглі б не ведаць пра Курпаты. Дапамагла прэса, а канкрэтна  артыкул Зянона Пазняка i Яўгена Шмыгалёва "Курапаты — дарога смерцi", які пабачыў свет у газеце "Лiтаратура i мастацтва" 3 чэрвеня 1988 г.  Пачаўся сапраўдны грамадскі выбух, які і скончыўся той самай пастановай.
Рэпрэсіі? Жудаснае слова. У канцы трыццатых гадоў рэпрэсіі выкасілі амаль усю беларускую інтэлігенцыю. Менавіта таму, калі ў наступны раз будзеце скардзіцца на беднасць беларускай класікі, успомніце гэтыя лічбы.
                                
Праглядаў: 729 | Дадаў: Татьяна | Рэйтынг: 1.0/1
Усяго каметарыяў: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Апытванне
Какую литературу вы предпочитаете читать?
Всего ответов: 75
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук
Каляндар
«  Январь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031