Среда, 24.04.2024, 05:52
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Рыхтуемся да кантролю

Галоўная » Артыкулы » Мои статьи

Беларуская мова. 1 курс. Лексікалогія

Лексікалогія.

Лексіка – уся сукупнасць слоў мовы, яе слоўнікавы запас. Лексіку вывучае лексікалогія.

Лексіка мовы непасрэдна звязана з грамадскай дзейнасцю нацыі: адны словы знікаюць з ужытку, другія з’яўляюцца. Папаўненне лексічнага складу мовы адбываецца за кошт асваення:

1. Запазычаных слоў: прэзентацыя, чэк, брыфінг.

2. Дыялектызмаў: радоўка, бурачнік, андарак.

3. Наватвораў: наступства, кавярня, Папялушка.

4. Вузкаспецыяльных тэрмінаў у сувязі з пераходам іх у разрад агульнаўжывальных: радыётэлефон, факс, камп’ютэр.

Лексічнае значэнне слова – гэта яго змест, сэнсавае напаўненне, а дакладней сувязь гукавой (графічнай) абалонкі з пэўным прадметам ці з’явай рэчаіснасці.

Слова, якое мае некалькі значэнняў, называецца мнагазначным. Адно са значэнняў мнагазначных слоў успрымаецца як асноўнае, а астатнія – як вытворныя ад галоўнага.

Значэнне слова можа быць прамым і пераносным. Гэтая з’ява грунтуецца на падабенстве і сувязях прадметаў і з’яваў рэчаіснасці, што становіцца падставай для пераносу назвы з аднаго прадмета на другі: сівы чалавек – сівая даўніна – сівы туман, хвост жывёлы – хвост каметы – хвост цягніка. Перанос значэння можа адбывацца на падставе:

Сінонімы – словы з блізкім значэнне

Антонімы – словы з супрацьлеглым значэннем

Паронімы – словы падобныя па гучанню, але розныя па значэнню: абанемент/абонент

Амонімы – словы, якія падобна пішуцца або гучаць, але маюць рознае значэнне: мУка - мукА

 

 

Фразеалогія.

Фразеалагізмы – устойлівыя спалучэнні слоў, якія ўжываюцца як гатовыя моўныя адзінкі з непадзельным, цэласным значэннем.

Фразеалагізмы з’яўляюцца надзвычай багатым моўна-стылістычным сродкам. Пераважная іх большасць вызначаецца выразнай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай. Іх выкарыстанне значна ажыўляе мову. Без фразеалагізмаў маўленне набывае рысы невыразнасці, шэрасці, аднастайнасці. Найпершая крыніца беларускай фразеалогіі – народная мова.

Фразеалагізмы:

– складаюцца не менш як з двух слоў-кампанентаў і ўтвараюць словазлучэнні;

– маюць адзінае, цэласнае значэнне, якое часта зусім не вынікае з першаснага значэння састаўных частак фразеалагізма (сабаку з’еў – набыў вопыт, мухі ў носе – пра капрызнага чалавека);

– сінтаксічна непадзельныя адзінкі, г. зн. выступаюць у ролі аднаго члена сказа: Музыка збіўся з ладу (выказнік); Усё жыццё ён рабіў душы паслухаючы (“сумленна, шчыра, старанна” – акалічнасць); Івановы ўсе ўсімі на поле пайшлі (дзейнік). Фразеалагізмы не з’яўляюцца часцінамі мовы, але па значэнні і сінтаксічнай функцыі адпавядаюць пэўным часцінам мовы: назоўнікам (грушы на вярбе – хлусня), прыметнікам (лісам падшыты – хітры, кроў з малаком – здаровы, моцны), дзеясловам (задраць нос – зазнацца, крывіць душой – паступаць няшчыра, падманваць) і г. д.;

Прыказкі – гэта трапныя лаканічныя народныя выслоўі, якія маюць вобразны і абагульняючы характар: адклад не ідзе на лад; што пасееш, тое і пажнеш; з песні слова не выкінеш і г. д. У адрозненне ад фразеалагізмаў, прыказкі сінтаксічна падзельныя – у іх можна вылучыць асобныя члены сказа.

Афарызмы – трапныя выказванні, аўтарства якіх дакладна вядомае: сотня вачэй заўсёды бачыць лепш, чым два вокі (Сервантэс); прывычка – другая натура (Цыцэрон) і інш.

ВЫВУЧЫЦЬ!!!!!

1.   Вочы  адбірае  -  'штосьці  асляпляе  сваёй  прыгажосцю, прыцягвае ўвагу'; ні канца ні краю - 'бясконцая, бязмежная'.

     2.  Свяціць вачамі - 'перажываць пачуццё сораму'.

     3.  Па вушы - 'вельмі многа'.

     4.  Paciнкi ў роце не было - 'зуам галодны, не піўшы, не еўшы'.

    5.  Сядзець на шьі - 'быць на чыім-н. забеспячэнні, утрыманні'; есці (дармовы) хлеб - 'жыць за чый-н. кошт'.

    6.  Выйсці ў людзі - 'дабіцца высокага становішча ў жыцці'.

    7. Як у бога за пазухай - 'вельмі добра, бесклапотна'.

    8.   Лезці ў душу - 'даведвацца пра чые-н. думкі, пачуцці, намеры'.

    9.  На край свету - 'вельмі далёка'.

   10.   Сэрца заходзіцца - 'хто-н. перажывае моцную трывогу, хваляванне'.

   11.  Хоць кол на галаве чашы - 'немагчыма пераканаць каго-н. (пра ўпартага чалавека)'.

   12.  Пад гарачую руку - 'у стане ўсхваляванасці, раздражнення, запальчывасці'.

   13.  Душа шчыміць - 'хто-н. моцна хвалюецца, перажывае з-за чаго-н.'.

   14. Трымаць язык за зубамі - 'маўчаць, не гаварыць лішняга, не прагаварыцца".

   15.  3 ног валіцца - 'быць знясіленым, змораным'.

 

 

Катэгорыі: Мои статьи | Дадаў: Татьяна (27.11.2014)
Праглядаў: 3248 | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каметарыяў: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Тэматычны кантроль
Апытванне
Оцените мой сайт
Всего ответов: 171
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук