Фанетыка.
Наш першы ўрок быў прысвечаны ФАНЕТЫЧНАМУ ПРЫНЦЫПУ беларускай мовы. Усе ведаюць галоўны закон беларускай мовы: як чуеш, так і пішаш. Дык вось няпраўда гэта ўсё! Доказ таму фанетычныя прынцыпы. Запамінаем іх.
На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы:
- Правапіс о, э – а: бор – бары, сэрца – сардэчны, сосны – сасна, цэны – цана, адрас, трыо, Токіо, рэвалюцыя, дэпутат, ветэран.
- Правапіс е, ё – я: лес –ляснік, легчы – ляжаць, мёд – мядовы, каляндар, сяржант, янот, яфрэйтар, сезон, медаль, легенда, дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць.
- Правапіс прыставак на з (с): бяздомны, бясстрашны, бездапаможны, скінуць, ссыпаць, змалоць, расказаць, раздаць, уздымаць, ускопваць.
- Павапіс д – дз, т – ц: хада –хадзіць, карта – на карце, людзі, дзеці, дзерці, церці, цесны, дырэктар, апладысменты, тэатр, матэматыка, каранцін, акцёр, індзеец, Одэр, Цюмень.
- Парвапіс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл: позна, сонца, сэрца, міласэрны, радасны, слаць.
- Напісанне літары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, г, х і суфікса -ств-, а таксама каранёвага с і суфікса -ск-: прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, многа – мноства, птах – птаства, беларус – беларускі, Палессе – палескі.
- Напісанне літары ц на месцы спалучэнняў т, ч, к, ц і суфіксальнага с (у суфіксах -ск-, -ств-): брат – брацкі, студэнт – студэнцтва, ткач – ткацкі, сваяк – сваяцкі, настаўнік – настаўніцтва, кравец – кравецкі.
- Прыстаўныя гукі, правапіс ў.
Калі прынцып фанетычны, то для напісання адзначаных слоў, трэба ведаць фанетыку, рабіць фанетычны разбор, транскрыпцыю слоў. Вось галоўнае, што вы павінны ведаць.
6 правілаў для фанетычнага разбору
- Літар Я, Е, Ю, Ё няма. Пасля галосных, мяккага знака, апострафа, ў і ў пачатку слова гэтыя літары абазначаюць два гукі: ЙА, ЙЭ, ЙУ, ЙО. У астатніх выпадках – А, Э, У, О.
- Гукі Ш, Ж, ДЖ, Р, Ц, Ч – зацвярдзелыя.
- Часціцы і прыназоўнікі разам са словам, да якога яны адносяцца ўтвараюць адно фанетычнае слова: не быў – (Н’АБЫЎ)
- ДЗ, ДЖ абазнакчаюць адзін гук. Але не блытаць са словамі тыпу – падзабыць, дзе няма ДЗ, проста гукі Д і З аказаліся побач.
- Свісцячыя (З, С, Ц, ДЗ) памякчаюцца перад наступнымі мяккімі, акрамя Г’, К’, Х’.
- Р, Л, М, Н, В – санорныя гукі, НЯПАРНЫЯ!
- Фанетычны разбор. Прыклад.
У з о р . Адхіснуцца [атх'існуца]
Слова складаецца з 4 складоў, націскны склад [ну].
[А] - галосны, абазначаны літарай а
[т] - зычны, глухі, цвёрды, абазначаны літарай д;
[х] - зычны, глухі, мяккі, абазначаны літарай х;
[і] - галосны, абазначаны літарай і;
[с] - зычны, глухі, цвёрды, свісцячы, абазначаны літарай с;
[н] - зычны, звонкі, цвёрды, абазначаны літарай н;
[у] - галосны, абазначаны літарай у;
[ц]-зычны, глухі, цвёрды, свісцячы, падоўжаны, абазначаны
літарамі цц; [а] - галосны, абазначаны літарай а.
У слове 4 галосныя і 5 зычных гукаў,.якія перадаюцца 10 літарамі.
Транскрыпцыя слоў. Прыклады.
вучышся [ вучысс’а]
нясвіжскі [ н’ас’в’ішск’і]
лётчык [л’оччык]
у лодцы [ улоццы]
гарадскі [ гарацк’і ]
варотцы [ вароццы ]
Ёсць яшчэ адзін прынцып – марфалагічны. Тут таксама трэба завучыць.
Марфалагічны прынцып заключаецца ў аднастайнай перадачы на пісьме марфалагічных частак слова (марфем) незалежна ад іх вымаўлення: гарады – гарадкі – гарадскі, воз – перавозка – возчык. Паводле гэтага прынцыпу на пісьме гукі ў слабых пазіцыях перадаюцца тымі ж літарамі, што і ў моцных.
На марфалагічным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы.
- Правапіс звонкіх зычных на канцы слоў і перад глухімі: гады – год, снягі – снег, казаць – казка, сцяжынка – сцежка. Гэтаму ж правілу падпарадкоўваецца напісанне прыставак і прыназоўнікаў на -б, -д, а таксама прыназоўнікаў на -з: абтрэсці, адпусціць, над хатай, аб сыне, з поля, праз хвіліну.
- Правапіс глухіх зычных перад звонкімі: касіць – касьба, лічыць – лічба, малаціць – малацьба.
- Правапіс шыпячых перад свісцячымі і свісцячых перад шыпячымі: рэчка – на рэчцы, мыеш – мыешся, вазіць – перавозчык, пясок – пясчаны, зжаць, сшытак, бясшумны.
- Правапіс цвёрдых – мяккіх зычных. Мяккасць зычных, якая ўзнікае пад уплывам наступнага мяккага гука, на пісьме не перадаецца: збор – збіраць, спаць – спіць, мост – мосцік, снег, змена, святло, смех.
- Правапіс каранёвых зычных з, ш, ж, г, х перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў: каўказскі, рыжскі, чэшскі, выбаргскі, казахскі.
- Правапіс д, т перад ц, ч: на кладцы, у хатцы, перакладчык, лётчык;
- Правапіс каранёвага д перад суфіксам -ск-, -ств-: завадскі, параходства;
- Правапіс е ў прыназоўніку без і часціцы не: не быў, не ведаў, без клопату, без радасці.
Трэніровачны варыянт
1 узровень (5-6 балаў)
1. Адзначце словы, у якіх ётаваныя літары абазначаюць два гукі.
а) яліна д) елка
б) верабей е) якар
в) ліпа ё) спёка
г) яна ж) сцёгны
2. Адзначце словы, у якіх літара дз абазначае адзін гук
А) падземны
Б) падзяка
В) падзел
Г) дзіравы
Д) дзень
Е) падзалаціць
3. Адзначце словы з мяккімі свісцячымі гукамі
А) знявага
Б) цвік
В) цмяны
Г) сліна
Д) сказаць
Е)сцяміць
4. Падкрэсліце ў словах зацвярдзелыя зычныя.
Жах, пажаўцець, шчаўё, чын, пачарнець, парабак, знікнуць, смяяцца, паўналетні, святло
2 узровень (7-8 балаў)
1. Зрабіце транскрыпцыю наступных слоў
Хаваешся [хавайэсс’а], з песняй [сп’эс’н’ай], спіш[с’п’іш],, малацьба [маладз’ба], разведчык[раз’в’эччык], на ўроку[наўроку], коцік [коц’ік], сад [сат].
3 узровень (9-10 балаў)
Зрабіце фанетычны аналіз слоў
Знічка, прастор, дождж
Знічка – знІч-ка – 2 склады
[з’] – з- зычны, мяккі, звонкі
[н’] – н – зычны, санорны, мяккі
[і] і – налосны, націскны
[ч] – ч – зычны, зацвярдзелы, глухі
[к] – к – зычны, цвёрды, глухі
[а] – а – галосны, ненаціскны
6 гукаў, 6 літар
Прастор – прас – тОр – 2 склады
[п]п – зычны, цвёрды, глухі
[р]р – зычны, зацвярдзелы, санорны
[а]а – галосны, ненаціскны
[с]с –зычны, цвёрды, глухі
[т]т – зычны, цвёрды, глухі
[о]о – галосны, націскны
[р]р – зычны, зацвярдзелы, санорны
7 гукаў, 7 літар
Дождж – 1 склад
[д]д - зычны, цвёрды, звонкі
[о]о – галосны, націскны
[ш]ж – зычны, зацвярдзелы, глухі
[ч]дж - зычны, зацвярдзелы, глухі
4 гукі, 4 літары
|