О, Э пішуцца пад націскам, А – не пад націскам: шэрсць – шарсцяны.
Выключэнні.
Э захоўваецца ў словах, утвораных ад слова сэнс.
У іншамоўных словах у пачатку слова і ў сярэдзіне пасля зацвярдзелых: Экзамен, рэкорд, дэталь. У даўнозапазычаных няма выключэння: рамонт, майстар, сакратар.
На месцы ненаціскнога Э ужываецца Ы у словах інжынер, трывога, брызент, цырымонія, арышт, рызіна, почырк, чыгун, дрызіна, рысора, канцылярыя, горыч, марыва, дрывасек, дрымота, хрышчэнне. Два варыянта мачыха-мачаха, зарава-зарыва, хрыбет, брыво, глытаць, грымоты, дрывасек, дрывотня, дрымота, блыха, крывавы, плывец, хрысціца
Літара Э захоўваецца не пад націскам у першай частцы складаных слоў: рэдказубы.
А захоўваецца не пад націскам ў канцы іншамоўных слоў, калі яна стаіць пасля галоснай: Рамэа, але радыё.
Е, Ё пішуцца пад націскам, Я – у першым складзе перад націскам: зелень – зялёны.
Выключэнні:
У іншамоўных словах захоўваецца літара Е ў першым складзе перад націскам, асабліва ў спалучэннях ге, ке, хе: метро, генерал, бензін. Але ў даўнозапазычаных захоўваецца Я ў першым складзе перад націскам: яўрэй, янот, яфрэйтар, сяржант.
Каранёвая і суфіксальная Я не змяняецца: пяцярня, дроюязь.
Словы: сівы, сівізна, вільгаць, пасівелы.
Не і Без, калі яны стаяць асобна, заўсёды пішуцца з Е: не быць. Калі ж яны становяцца часткай асновы, то падпарадкоўваюцца агульнаму правілу: бязмежны, непрыхільны.
Правапіс галосных у складаных словах
У складаных словах могуць быць два націскі – асноўны і пабочны. Адзін націск, калі ён падае на першы склад другой часткі: чарнабровы.
Калі націск у другой частцы слова падае на другі, трэці склады, то ў першай частцы ўзнікае дадатковы націск: чорнавалосы.
Выключэнні:
Калі першая частка
што- штогод
сто- стотысячны
проці- проціракавы
свое- своеасаблівы
кіна- кінахроніка
фота- фотамантаж, але фатограф, фатаграфаваць
мота- мотаспорт, але матацыкл, матацыкліст
каля- калясардэчны
грос- гросмайстар
контр- контратака
кантра- кантрамарка
паў- паўрубля, але поўнач
радыё- рыдётэхнічны
Словы збОжжаздача, збОжжасховішча, мОвазнаўства, усхОдазнаўства, азОтнакіслы, малОчнакіслы, ружОвашчокі, чырванашчокі, гарналыжны.
Літара Э ў першай частцы захоўваецца: шэравокі, мэтазгодны.
Правапіс Е і Я ў складаных слову падпарадкоўваецца правілу якання. У першым складзе перад націскам пішацца Я, у астатніх выпадках – Е: вуглездабыча, жыццярадасны.