Этап
|
Рабі так
|
Звярні ўвагу
|
- Выбіраем тэму
|
Падумай, што цікавага ў гэтай тэме.
|
Адкажы на пытанне: ці блізкая тэма асабіста табе?
|
Узваж, ці зможаш яе “раскрыць”.
|
Падумай, яую інфармацыю неабходна ўкласці ў сачыненне. Ці правільна ты зразумеў загаловак?
|
- Збіраем матэрыял
|
Збірай матэрыял з твора.
|
Падкрэслі цікавыя цытаты. Занатуй галоўнае.
|
А што ты ведаеш пра
гістарычныя ўмовы, у якіх пісаўся твор?
|
Разгарні падручнік гісторыі, паразмаўляй з бацькамі, настаўнікамі.
|
Ці актуальная праблема цяпер?
|
“Правядзі” сачыненне праз уласны вопыт. Можа, штосьці падобнае адбывалася з табой?
|
- Стварэнне плана
|
Сядзь і коратка выкладзі на паперы ўсё, што ведаеш. Добра, калі фразы кароткія. Пранумаруй думкі.
|
Да гэтага этапа ўсе задумкі проста не змяшчаліся ў галаве. Калі правільна падыдзеш да стварэння плана, зразумееш, што пісаць давядзецца не так і многа.
|
- Напісанне чарнавіка
|
А зараз пішы!
|
Спыняйся, перачытвай папярэднія фразы. Гэта дапаможа адпачыць і зберажэ прыгажосць маўлення.
|
Структура! Не забудзь пра ўступ, асноўную частку, заключэнне. Менавіта ў такой паслядоўнасці!
|
Не перастарайся з уступам і заключэннем. Па-першае, пішы паводле тэмы, па-другое, не блытай іх з асноўнай часткай па памеры і тэматыцы.
|
Звяртай увагу на правільнае афармленне работы. Гэта зберажэ час пазней.
|
Цытаты ўпрыгожваюць твор. Галоўнае, не перастарайся.
|
- Перачытванне чарнавіка,
праўкі
|
Паглядзі на сачыненне свежым вокам. У ім ёсць што выправіць!
|
Падумай, ці адказаў ты на пытанне тэмы.
Калі не ведаеш, як пішацца слова, замяні яго іншым.
Калі раней не хапіла часу на эфектную канцоўку, вярніся да яе яшчэ раз.
Прызнайся сабе: твая работа лагічная?
|
- Кансультацыя настаўніка
|
Беражы час! Папярэдне зрабі паметкі.
|
Пытайся дакладна, па сутнасці. Не старайся перачытаць яму ўсю работу, пытаючыся пры гэтым: “Я тут правільна напісаў?”
|
- Афармленне сачынення ў сшытку
|
Не спяшайся. Правільна раздзялі сачыненне на абзацы
|
А ці перачытаў ты чарнавік яшчэ раз перад перапісваннем?
|
Зачыны
|
Кожная нацыянальная літаратура – адбітак свайго грамадства. Кожны нацыянальны пісьменнік – прарок для свайго народа. Ідуць гады, мяняюцца пакаленні, а сапраўдны літаратурны твор не шарэе, не нікне ў часе, бо ён выйшаў з-пад пяра вялікага майстра….
|
Ціха цікае гадзіннік, адмяраючы свой тэрмін усяму жывому на нашай планеце. Час ляціць хутка – не азірнуцца. І я са здзіўленнем гляджу на бацькоў, якія ўспамінаюць гады сваёй маладосці, нібы ўчорашні дзень. А падзеі васьмідзесяцігадовай даўніны? Няўжо і тады жылі людзі? Радаваліся, спрачаліся, працавалі? Няўжо былі яны падобныя да нас?..
|
Мы марым пра тое, каб нас любілі і паважалі. Без адчування такіх да сябе адносін чалавек робіцца самотным. Чалавечае грамадства не можа існаваць без узаемападтрымкі, спачування, дапамогі. Але ж чалавечая натура ўмяшчае ў сабе не толькі станоўчыя якасці…
|