Працую 5 гадоў. Не такі ўжо і вялікі вопыт, калі чэсна. Аднак ужо пачынаю адрозніваць энэргетыку кожнага курса, бо ў кожным ёсць нешта сваё, кожнаму можна пазайздросціць у нечым. Першы курс, неўтаймаваны, бурны, з вялікім жаданнем паказаць сябе. Звычайна, на ўроках першакурснікаў губляеш шмат энергіі, бо іх увагу пастаянна прыходзіцца трымаць. Вось з Д-11 пісалі нядаўна дыктант. Для іх гэта была цэлая трагедыя, як і для мяне. Але прыходзілася праяўляць цярпенне. Яны проста не прывыклі. А ў П-11 нехта ўвогуле дрымаў на першай парце. Таксама прыйшлося дараваць. Гэта першы курс, яны многага не разумеюць. Другі курс – іншы. Ціхія, спакойны, з прагматычным поглядам. Я, напрыклад, абсалютна задаволена імі. Гэта той самы момант, калі яны яшчэ не разгубілі сваёй д
... Читать дальше »