"Усё звязана з усім" - менавіта гэтыя словы сталі дэвізам адкрытага ўрока А. А. Радзьковай у групе Д-11. Мне вельмы падабаюцца гэтыя словы. Я - фаталіст сама па сабе і ўпэўнена, што ўсё з усім звязана. Нічога выпадковага няма ў нашым жыцці. А гэта значыць, што калі вы зараз чытаеце гэты блог, то тая думка, якая зараз прагучыць тут, будзе для вас важнай калі-небудзь. Не зараз. Так увогуле бывае часцей за ўсё. Тое, што для нас зараз здаецца важным і істотным, у будучым губляе сэнс. Кожны раз калі я не паспяваю сесці ў тралейбус, я супакойваю сябе: "Магчыма, я выратавалася сёння ад нечага непрыемнага". Я абсалютна ўпэўнена, што сэнс адукацыі не ў тым, каб набіць у вашыя голавы нейкія веды. Вы і без мяне можаце гэта зрабіць. Галоўны сэнс у іншым. Тут кожны з вас сустрэне патрэбнага чалавека, які скажа вам патрэбныя і важныя для вас словы. Я заўсёды баюся, што я гэтыя словы не скажу ці скажу не тыя. Свой блог я звяртаю сёння да групы П-21, бо, на мой погляд, ім трэба крычаць "SOS!" Вы маеце вялікі патэнцыял, разумныя і сімпатычныя мне людзі, але... Вам усім не хапае адной элементарнай чалавечай якасці. ПАВАГІ (уважение) да кожнага з вас і да выкладчыка, да свайго куратара і да саміх сябе. Я не буду ў чарговы раз пераходзіць да канкрэтнага выпадку, каб зноў не давесці да слёз каго-небудзь. Дык вось я падумала і вырашыла аб'явіць вайну вашай БЕСПАРДОННАСЦІ.
Усё звязана з усім. Давайце пазітыў, і ён будзе заўсёды вакол вас. Ёсць такая кніга "Партрэт Дарыяна Грэя" - самая лепшая ілюстрацыя таго, як учынкі чалавека ўплываюць на яго знешнасць. Кожны наш учынак мае значэнне, вялікае значэнне. Таму пастарайцеся рабіць як мага больш добрага, бо дрэннага вы будзеце рабіць усё роўна больш. Такая чалавечая прырода.
|