"Усё звязана з усім" - менавіта гэтыя словы сталі дэвізам адкрытага ўрока А. А. Радзьковай у групе Д-11. Мне вельмы падабаюцца гэтыя словы. Я - фаталіст сама па сабе і ўпэўнена, што ўсё з усім звязана. Нічога выпадковага няма ў нашым жыцці. А гэта значыць, што калі вы зараз чытаеце гэты блог, то тая думка, якая зараз прагучыць тут, будзе для вас важнай калі-небудзь. Не зараз. Так увогуле бывае часцей за ўсё. Тое, што для нас зараз здаецца важным і істотным, у будучым губляе сэнс. Кожны раз калі я не паспяваю сесці ў тралейбус, я супакойваю сябе: "Магчыма, я выратавалася сёння ад нечага непрыемнага". Я абсалютна ўпэўнена, што сэнс адукацыі не ў тым, каб набіць у вашыя голавы нейкія веды. Вы і без мяне можаце гэта зрабіць. Галоўны сэнс у іншым. Тут кожны з вас сустрэне патрэбнага чалавека, які скажа вам патрэбныя і важныя для вас словы. Я заўсёды баюся, што я гэтыя словы не скажу ці скажу не тыя. Св
... Читать дальше »