Серада звычайна цяжкі для мяне дзень, бо занадта вялікі разнабой курсаў мяне чакай аж з самай раніцы: ад першага да трэцяга. І таму амаль заўсёды спрацоўвае закон пераразмеркавання энэргіі. Аб чым я? Першыя курсы - занадта энэргічныя, яны гатовы рабіць што заўгодна, проста трэба цэлы ўрок утаймоўваць іх энэргію, кіраваць ёй. Адчуваеш сябе як конкурсе экстрасэнсаў. Гэта цікава, але стамляе. Старэйшыя курсы - ужо з раніцы забітыя, у іх маса праблем, іх трэба ажыўляць. І ўсё залежыць, канешне, ад таго, наколькі энергічная сама сёння Таццяна Міхайлаўна. А яна была сёння энергічная, таму старэйшыя курсы застасіся ў пралёце і атрымалі ад мяне чароўных .... Не абышлося без ахвяр (намякаю на бедную Мініну, якая была нешчасліва сёння мной пакарана). Па парадку. Дзень пачаўся з групы П-21. У іх увогуле нестабільная аўра. А не, сёння яна была стабільная. Стабільна пасіўная. Ну яны ведаюць, я расчаравана. Я спадзявалася, што вы мяне падтры
... Читать дальше »