Понедельник, 23.12.2024, 22:09
Приветствую Вас Гость | RSS

Філолагі вітаюць!                                                                                                                                                                                            Вэбфоліа метадычнага аб'яднання філолагаў УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага"

Блог

Галоўная » 2013 » Ноябрь » 28 » "Настаўніцкая гордасць"
01:01
"Настаўніцкая гордасць"
Некаторыя ў назве тэмы пазнаюць той самы тэкст. Так, са многімі групамі разбіралі яго. Прычым атрымалася гэта зусім выпадкова. Проста быў тэкст такі, і я вырашыла даць пачытаць яго групе ФК-21. Ну проста яны зусім нічога не чытаюць, усё не асіляць Шамякіна. Я і думаю: няхай хоць на ўроку што пачытаюць і прааналізуюць. І што дзіўна: наша гутарка мне спадабалася. Для тых, хто не ведае. У тэксце вучань гаворыць свайму настаўніку: "Навошта мне гэта літаратура? Пушкіна з мяне не выйдзе!" Я думаю, вы і самі часта задавалі такія пытанні, некаторыя нават задавалі іх настаўнікам літаратуры. Я сама адкажу на гэтае пытанне пазней. А зараз пра настаўніцкую гордасць. Што гэта такое? Справа ж не ў тым, чаму я вас навучу, а ў тым, як гэта паўплывае на ваша жыццё. Як вы зменіцеся і ці ўвогуле ці гатовы вы мяняцца. Ну давайце ўжо пройдземся па асобам. Вы ж любіце гэта. 
Група Д-12. Займалася нуднай справай вывучэння біяграфіі Мрыя. Ну як нуднай? Ім трэба было за 30 хвілін запомніць вялізны тэкст. Калі чэсна, то для мяне важна тут было не столькі біяграфія Мрыя (дарэчы, чалавека вельмі разнабаковага і цікавага), а тое, каб вы понялі: за 30 хвілін можна паспець многае, калі максімум напрагчы свае мазгі. Насамрэч, гэта якасць вельмі карысная. Вучыцеся гэтаму. Я гэтаму навучылася, калі ў мяне з'явілася дзіцё. У мяне час быў толькі, калі сын спаў (паўтары гадзіны), і за гэты час я паспявала вывучыць 20 пытанняў да экзамена, а раней жа была такая ж чарапаха, як вы. Карацей, беражыце свой час.
ФК-11 - у вас тыя ж праблемы. Усё няма часу для сна ў вас. Але вам на дапамогу заўсёды прыйдзе Токар Дар'я, якая можа прыдумаць любое правіла. Пакуль што гэта адзіная здольнасць, што я разглядзела ў ёй. Але, дарэчы, здольнасць добрая. Вучыцеся прыдумваць арыгінальныя рашэнні.
Д-21 парадавалі якасцю рэфератаў. Тут мая настаўніцкая гордасць на сёмым небе, бо яны бегалі за мной цэлы тыдзень з рэфератамі. Пра рэферат казала: праца над рэфератам (сапраўдная праца) дапаможа вам навучыцца нармальна шукаць інфармацыю ў інтэрэце. Гэта карысна.
Д-11, дзіўныя дзеці. Яны прыдумвалі нават свае версіі адказаў на пытанне "Навошта мне гэтая літаратура". Эй, дарэчы, навошта я мучаю вас гэтымі тэкстамі? Каб вы вучыліся пісаць пераказ. Каб вы усёй душою "палюбілі" гэта рабіць.
Група ФК-21. Добрая размова атрымалася ў нас. Яны ў сваю чаргу даказвалі мне неабходнасць фізкультуры ў школе. Гэта было класна. Нарэшце ўбачыла разумных людзей. Асобны рэспект Дзегцярову Івану. Думаю, даказаваць гэтае ж самае вам прыйдзецца яшчэ не раз у жыцці. Успомніце яшчэ раз усё, што сказалі, бо вы ўсё сказалі правільна.
Група Д-31. Ну мы там з вамі нешта пішам увесь час, дык і сказаць нечага. Мне падабаецца, што вы так з наскоку можаце напісаць план-канспект. Пра карысць гэтай якасці можна і не гаварыць. Але вы застылі ў адной форме: пачыталі верш, намалявалі малюнак. А вы ж не такія, я ў вас веру)
П-11, адпрацоўвалі Мрыя. Працавалі ў групах. Мне вельмі спадабалася, што вы ўсе ўключыліся ў работу, праўда вынікі былі розныя. Тут вельмі важна правільна размеркавацца. Увогуле вучыцеся гэта рабіць. Вельмі часта палову працы сваёй можна скінуць на іншых людзей, а сваю частку зрабіць больш дасканала. Вось гэтаму і вучыцеся, бо часта вы хаціце зрабіць усё і адразу. Так не бывае.
Д-22. Парадавала Шашэнка са сваім рэфератам) Пра нецэнзурную лексіку. Рэферат-та і не рэферат зусім, але чытаць было цікава, бо не часта сустрэнеш у Ясеніна так многа мацюкоў))) Вучыцеся знаходзіць у любых тэмах, нават самых нудных, нешта цікавае. Можа быць, вы зробіце зусім і не тое, што ад вс патрабавалася, але хаця б прыцягнеце да сябе ўвагу.
Ну П-21.... Я сказала. Я станаўлюся драпежнікам (як Калены ў "Зацьменні"), апошні рывок - і я парву усіх... Тут "печалька" асасблівая.
Дык навошта літаратура? А навошта экалогія, хімія, матэматыка? Не думайце пра гэта! Памятаеце фільм "Мільянер з трушчоб"? Абавязкова будзе момант, калі вам спатрэбіцца нешта, што вам здавалася абсалютна непатрэбным. І калі гэта будзе звязана са мной.... Настаўніцкая гордасць)


Праглядаў: 1893 | Дадаў: Татьяна | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каметарыяў: 3
3 Окана  
Да,мы вельмі дзіўныя)

2 Sasha98  
примем к сведению;) yes

1 Tatsiana  

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Апытванне
Какую литературу вы предпочитаете читать?
Всего ответов: 76
Зараз на сайце

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Як заходзіць да нас
Пошук
Каляндар
«  Ноябрь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930